Уладзімір Іванавіч Міхасёў

Уладзі́мір Іва́навіч Міхасё́ў (нар. 1938, Мінск) — старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта са снежня 1985 года па май 1990 года.

Уладзімір Іванавіч Міхасёў
Сцяг Старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Сцяг
снежань 1985 — май 1990
Кіраўнік урада Уладзімір Бровікаў
Міхаіл Кавалёў
Папярэднік Валерый Пячаннікаў
Пераемнік Міхаіл Марыніч
Нараджэнне 1938
Адукацыя

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (сучасны БНТУ).

Працаваў на Мінскім аўтамабільным заводзе слесарам, інжынерам-выпрабавальнікам.

З 1968 года — на партыйнай рабоце. У 19751983 гадах — першы сакратар Першамайскага райкама КПБ горада Мінска.

Са снежня 1985 года па май 1990 года ўзначальваў Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

У 1983—1988 гадах — старшыня Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў.

Зноскі

Спасылкі правіць