Уладзімір Аляксандравіч Ганскі
Уладзімір Аляксандравіч Ганскі (нар. 2 снежня 1986, Наваполацк, Віцебская вобласць) — беларускі навуковец, доктар эканамічных навук, дацэнт.
Уладзімір Аляксандравіч Ганскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 снежня 1986 (37 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | эканоміка і гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук (2021) і кандыдат гістарычных навук (2020) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Марыя Ігараўна Фляйчук і Ірына Іванаўна Калачова |
Біяграфічныя звесткі правіць
Выпускнік гісторыка-філалагічнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе атрымаў кваліфікацыю гісторыка, выкладчыка гісторыі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін[1]. Паралельна атрымаў кваліфікацыю эканаміста-менеджэра, пасля таксама прайшоў перападрыхтоўку па культуралогіі. Скончыў аспірантуру Львоўскай камерцыйнай акадэміі Укаапсаюзу[2] ў Львове і Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы[3] ў Мінску.
Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата эканамічных навук па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне нацыянальнай гаспадаркай», выкананую пад навуковым кіраўніцтвам прафесара Марыі Фляйчук, абараніў у 2015 годзе ў Львоўскай камерцыйнай акадэміі Укаапсаюзу. Тэма дысертацыі: «Механізм функцыянавання нацыянальнага рынку турыстычных паслуг»[4][5].
Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя», выкананую пад навуковым кіраўніцтвам прафесара Ірыны Калачовай, абараніў у 2020 годзе ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Аркадзя Куляшова. Тэма дысертацыі: «Развіццё турызму ў Заходняй Беларусі (1921—1939 гг.)»[6][7].
2 чэрвеня 2021 года Прэзідыум Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь прысвоіў яму навуковае званне дацэнта.
20 красавіка 2021 года ў Львоўскім гандлёва-эканамічным універсітэце абараніў дысертацыю на тэму «Тэарэтыка-метадалагічныя асновы кіравання рэсурсамі спадчыны ў сістэме нацыянальнай эканомікі» на саісканне навуковай ступені доктара эканамічных навук па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне нацыянальнай гаспадаркай». 29 чэрвеня 2021 года Міністэрства адукацыі і навукі Украіны загадам № 735 зацвердзіла рашэнне аб прысуджэнні яму навуковай ступені доктара эканамічных навук.
Пачаў працаваць у 2006 годзе ў навукова-даследчым сектары Полацкага ўніверсітэта. У 2007—2009 гадах працаваў на прадпрыемствах турыстычнай сферы, у тым ліку экскурсаводам, дырэктарам. У 2009 годзе пачаў працаваць у аддзеле па турызме Полацкага ўніверсітэта, затым выкладаў на спартыўна-педагагічным (2010—2012) і фінансава-эканамічным (2012—2017) факультэтах ПДУ, працуючы на пасадах выкладчыка-стажора, асістэнта, старшага выкладчыка і дацэнта. З 2018 па 2023 год працаваў старшым навуковым супрацоўнікам, дацэнтам кафедры эканомікі і кіравання, дацэнтам кафедры бізнес-адміністравання і маркетынгу Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці ў Мінску. У 2021—2023 гадах прымаў удзел у выкананні навукова-даследчых праектаў у Інстытуце эканомікі і бізнес-адміністравання Універсітэта Цэнтральнага Кітая. З 2021 года працуе ў Вышэйшай школе турызму і гатэльнай справы ў Гданьску.
Стажыраваўся ў вышэйшых навучальных установах і навуковых арганізацыях у Чэхіі, Польшчы і Літве.
Навуковая дзейнасць правіць
Займаецца даследаваннем тэорыі і практыкі кіравання новымі рэсурсамі ў сістэме сучаснай эканомікі, эканамічнай урбаністыкі і рэвіталізацыі, устойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця гістарычных паселішчаў і мясцін, пытаннямі кіравання і выкарыстання ў гаспадарчай дзейнасці аб’ектаў культурнай і прыроднай спадчыны, а таксама гісторыі, эканомікі і арганізацыі турызму, механізмаў функцыянавання нацыянальнага і міжнароднага рынкаў турыстычных паслуг і інш. Таксама займаецца гісторыка-краязнаўчым вывучэннем паўночнай і паўночна-заходняй Беларусі, пытаннямі кластарызацыі, трансгранічнага і міжнароднага супрацоўніцтва і інш.
Аўтар каля 200 навуковых публікацый, у тым ліку больш 20 манаграфій і вучэбна-метадычных выданняў, а таксама артыкулаў у беларускіх і замежных навуковых часопісах, выданнях індэксаваных у базах Scopus i Web of Science і інш. Арганізатар і суарганізатар шматлікіх міжнародных навуковых і навукова-практычных канферэнцый, прысвечаных пытанням устойлівага развіцця, бізнеса і прадпрымальніцтва, культурнай і прыроднай спадчыны, краязнаўства ў Мінску, Гданьску, Віцебску, Полацку, Наваполацку, Верхнядзвінску, Браславе і інш.
Прызнанне і ўзнагароды правіць
- У 2023 годзе яго кніга «Турызм у Заходняй Беларусі» (Мінск, 2022) увайшла ў шорт-ліст Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі[8].
- Прэмія Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта ў галіне інавацый і навуковай дзейнасці[9] (2016)
- Грамата Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта (2014)
- Прэмія Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта таленавітым маладым навукоўцам[10] (2013)
Зноскі
- ↑ База данных «Ученые Беларуси»
- ↑ Випускники аспірантури Львівського торговельно-економічного університету (Львівської комерційної академії) за 2015—2021 роки
- ↑ Защитившиеся аспиранты кафедры историко-культурного наследия Беларуси ГУО РИВШ
- ↑ Засідання спеціалізованої вченої ради Львівської комерційної академії від 16 вересня 2015 р.(недаступная спасылка)
- ↑ ПГУ: Поздравляем В. А. Ганского с успешной защитой кандидатской диссертации Архівавана 8 студзеня 2021.
- ↑ 7 октября 2020 г. в МГУ им. А. А. Кулешова состоялась защита диссертации В. А. Ганского
- ↑ Постановление Президиума ВАК Республики Беларусь от 9 декабря 2020 г. Архівавана 22 ліпеня 2021.
- ↑ Шорт-ліст Прэміі Кангрэса — 2023
- ↑ XIV Новополоцкий городской молодежный форум Архівавана 26 снежня 2019.
- ↑ БелТА: Премии Витебского облисполкома вручены талантливым молодым ученым и специалистам