Уладзімір Аляксандравіч Жыжэнка

Уладзімір Аляксандравіч Жыжэнка (23 студзеня 1931, г. Дарагабуж, Расія — 2 красавіка 2003, Мінск) — беларускі перакладчык.

Уладзімір Аляксандравіч Жыжэнка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 23 студзеня 1931(1931-01-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 красавіка 2003(2003-04-02) (72 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 23 студзеня 1931 года ў Дарагабужы[1].

Скончыў у 1953 годзе філалагічны факультэт БДУ. Адначасова працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў вячэрніх школах. З 1953 г. рэдактар дзіцячай і юнацкай літаратуры ў Дзяржаўным выдавецтве БССР, у 1964—1966 гг. і ў 1966—1969 гг. старэйшы рэдактар на Беларускім радыё, у 1966 г. галоўны рэдактар Мінскай студыі навукова-папулярных і хранікальна-дакументальных фільмаў, у 1969—1994 у часопісе «Нёман», з 1979 г. загадчык аддзела прозы часопіса[1][2].

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1981 года[2].

Памёр 2 красавіка 2003 года[1] ў Мінску. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску[2].

Творчасць правіць

Пераклаў на рускую мову раманы «Гарадок Устронь» М. Лобана (1972), «Іскры ў папялішчы» Л. Арабей (1973), «Спытай сваё сэрца» А. Шашкова (1976), «Вялікі лес» Б. Сачанкі (19791982), «Голас крыві брата твайго» В. Адамчыка (1990), «Вяртанне да віны» І. Чыгрынава (1993), тэтралогію «Пачакай, затрымайся…» А. Васілевіч (1975), аповесць «Дзве душы» М. Гарэцкага (1991), асобныя творы А. Кулакоўскага, В. Карамазава, А. Марціновіча, Я. Маўра, М. Паслядовіча, І. Сяркова і інш[1].

Зноскі

  1. а б в г Жыжэнка Уладзімір Аляксандравіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
  2. а б в Жыжэнка Уладзімір – Белліт  (21 кастрычніка 2023). Праверана 31 снежня 2023.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць