Уладзімір Аляксандравіч Прахарэнка
вучоны
Уладзімір Аляксандравіч Прахарэ́нка[1] (руск.: Владимир Александрович Прохоренко; 16 ліпеня 1938 — 5 лютага 1992) — вучоны ў галіне радыёэлектронікі, доктар тэхнічных навук (1979), прафесар (1980).
Уладзімір Аляксандравіч Прахарэнка | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 ліпеня 1938 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 лютага 1992 (53 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | радыёэлектроніка[d] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1979) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся ў сяле Шадрына (Казульскі раён Краснаярскага края, Расія. У 1960 годзе скончыў Артылерыйскую радыётэхнічную акадэмію імя Маршала Говарава ў Харкаве. З 1963 года выкладаў у Мінскім вышэйшым інжынерным радыётэхнічным вучылішчы ПВА, дзе з 1976 года займаў пасаду начальніка кафедры.
Навуковая дзейнасць правіць
Аўтар прац па тэарэтычных асновах кіравання надзейнасцю і якасцю складаных радыётэхнічных сістэм. Займаўся распрацоўкай фізіка-статыстычных мадэлей парушэнняў працаздольнасці элементаў электроннай тэхнікі.
Сярод апублікаванага:
- Прогнозирование качества систем / В. А. Прохоренко, А. Н. Смирнов. — Мн.: Наука и техника, 1976.
- Учёт априорной информации при оценке надёжности / Под ред. А. М. Широкова. — Мн.: Наука и техника, 1979.
- Учёт безотказности микроэлектронной аппаратуры на этапе производства. — Мн., 1989 (разам з І. Я. Ліцвінскім і А. М. Смірновым).
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13.
Літаратура правіць
- Прахарэнка Уладзімір Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 30. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі правіць
- Прахарэнка Уладзімір Аляксандравіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»