Уладзімір Генадзевіч Кулажанка

беларускі гісторык і архівіст

Уладзімір Генадзевіч Кулажанка (нар. 1 ліпеня 1976, Паставы, Віцебскай вобласці) — беларускі гісторык, архівіст, дырэктар Фундаментальнай бібліятэкі БДУ (з 2015), старшыня Савета Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі (з 2021).

Уладзімір Генадзевіч Кулажанка
Дата нараджэння 1 ліпеня 1976(1976-07-01) (47 гадоў)
Месца нараджэння
Бацька Генадзь Уладзіміравіч Кулажанка
Маці Лідзія Яўгенаўна Кулажанка[d]
Род дзейнасці гісторык, архівіст
Месца працы
Альма-матар
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. Бацька — Генадзь Уладзіміравіч Кулажанка, маці — Лідзія Яўгенаўна Кулажанка (Міцкевіч). У 1982 годзе сям’я пераехала ў Мінск. У 1998 г. скончыў гістарычны факультэт БДУ, у 2006 г. перападрыхтоўку па спецыяльнасці «Менеджмент вышэйшай школы» ў РІВШ, у 2012 аспірантуру БелНДІДАС. З 1998 па 2002 гг. малодшы навуковы супрацоўнік, навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела ў Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтры імя Ф. Скарыны. 2001—2002 гг. вядучы спецыяліст Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. У 2005—2015 гг. намеснік дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва. З 2015 года дырэктар Фундаментальнай бібліятэкі БДУ. 27 мая 2020 абраны Старшынёй савета Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі.[1]

Дзейнасць правіць

Даследуе крыніцы царкоўнай гісторыі, гісторыю бібліятэчнай справы, вывучае практыку ўкаранення бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій ў навуцы і адукацыі.[2]

Бібліяграфія правіць

  • Летапіс Дукорскай Петра-Паўлаўскай царквы (1867—1917) / уклад. і камент. У. Г. Кулажанка; нав. рэд. М. Ф. Шумейка. — Мінск: Выдавецкі дом «Звязда», 2013. — 168 с.
  • Фундаментальная библиотека БГУ: 100 лет на службе университетского образования / сост.: В. Г. Кулаженко, А. В. Бутина, Е. С. Ровдо — 100 с. https://elib.bsu.by/handle/123456789/260661 Архівавана 23 лютага 2022.
  • Кулаженко, В. Г. Вновь обращаясь к истокам, или коллективный портрет организаторов первого университета Беларуси / Интеллектуальная элита Беларуси. Основоположники белорусской науки и высшего образования (1919—2021) / А. Д. Король [и др.]; под общ. ред. А. Д. Короля; науч. ред. О. А. Яновский. — Минск : БГУ, 2021. — С. 9-19.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Персанальная старонка на сайце БДУ https://bsu.by/employee/39871-d/biography Архівавана 23 лютага 2022.
  • Архівісты Беларусі : біябібліяграфічны даведнік / Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Установа «Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы»; [складальнікі: С. У. Жумар, М. Ф. Шумейка]. — Мінск : БелНДІДАС, 2020. — 303 с.