Уладзімір Георгіевіч Колас

беларускі кінарэжысёр

Уладзімір Георгіевіч Колас (нар. 22 верасня 1951, Мінск) — беларускі кінарэжысёр, педагог, заснавальнік і кіраўнік (з 1990) Беларускага гуманітарнага ліцэя[1]. Сын беларускага літаратуразнаўца і крытыка Георгія Коласа.

Уладзімір Георгіевіч Колас
Дата нараджэння 22 верасня 1951(1951-09-22) (72 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Георгій Колас
Адукацыя
Месца працы
Прафесія педагог, кінарэжысёр
Узнагароды
Медаль да стагоддзя БНР

Біяграфія правіць

Скончыў МДЛУ і Вышэйшыя рэжысёрскія курсы ў Маскве. Зняў мастацкія і дакументальныя фільмы «Малады дубок», «Дрэвы на асфальце», «Хочаце — кахайце, хочаце — не», «Сны аб Беларусі», «Францыск Скарына», «Максім Гарэцкі», «Дамова з Гітлерам», «Галерэя Ады», «Белы ветразь над Прыпяццю» і інш.

Узнагароды правіць

Лаўрэат узнагарод шэрагу фестываляў. Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[2].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Колас У. Г. Лёс ліцэя. — СПб., 2006.