Уладзімір Львовіч Хмурыч
Уладзімір Львовіч Хмурыч[1] (1 снежня 1957, Альмецьеўск, РСФСР — 22 кастрычніка 2004) — беларускі танцоўшчык. Заслужаны артыст Беларусі (1992).
Уладзімір Львовіч Хмурыч |
---|
Біяграфія правіць
Скончыў Варашылаўградскае культурна-асветніцкае вучылішча ў 1975 годзе. З 1978 года артыст балета ансамбляў песні і танца Паўднёвай групы войск (Венгрыя, з 1983 года Беларускай ваеннай акругі з 1988 года Паўночнай групы войск (Польшча), у 1992—2000 гадах Узброенных Сіл Рэспублікі Беларусь. Выконваў сола ў многіх харэаграфічных пастаноўках («Брэсцкая крэпасць», «Беларуская рапсодыя», «Вяселле ў Малінаўцы», «Кадрыль» і інш.).
Зноскі
Літаратура правіць
- Хмурыч Уладзімір Львовіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).