Уладзімір Мікалаевіч Заяц
Уладзімір Мікалаевіч Заяц (нар. 19.01.1928, в. Жорнаўка, Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне супраціўлення матэрыялаў і будаўнічай механікі. Кандыдат тэхнічных навук (1965), дацэнт[2].
Уладзімір Мікалаевіч Заяц | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 студзеня 1928[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 красавіка 2007[1] (79 гадоў) |
Род дзейнасці | інжынер, выкладчык універсітэта, дэкан |
Навуковая сфера | земна механика[d] і супраціўленне матэрыялаў |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат тэхнічных навук[1] |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Біяграфія правіць
Скончыў Мінскі політэхнічны тэхнікум (1949), Беларускі політэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Гідратэхнічнае будаўніцтва», 1955). Працаваў у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1955, факультэт транспартных камунікацый, кафедра «Супраціўленне матэрыялаў і тэорыя пругкасці», дацэнт, у 1978—1984 — дэкан завочнага факультэта)[2].
Памёр 8 красавіка 2007 года[2].
Сям’я правіць
- сын Мікалай Уладзіміравіч Заяц (нар. 1954) — спецыяліст у галіне меліярацыі, падземных збудаванняў, асноў і фундаментаў, кандыдат тэхнічных навук
Навуковая дзейнасць правіць
Навуковыя інтарэсы: трываласць і дэфарматыўнасць слабых асноў; механіка грунтоў; супраціўленне матэрыялаў[2].
Бібліяграфія правіць
- Деформации торфа при повторных нагрузках : автореферат диссертации … кандидата технических наук / В. Н. Заяц. — Минск, 1965.
Зноскі
Літаратура правіць
- Заяц Владимир Николаевич // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. — Минск, 2001. — Т. 1. — C. 59.
- Заяц Владимир Николаевич // Научные направления ученых Белорусской государственной политехнической академии. — Минск, 1998. — C. 44.