Уладзімір Нахімавіч Казакоў

Уладзімір Нахімавіч Казакоў (нар. 13 снежня 1946, г. Куйбышаў) — беларускі архітэктар-рэстаўратар.

Уладзімір Нахімавіч Казакоў
Дата нараджэння 13 снежня 1946(1946-12-13) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы

Біяграфія правіць

У 1969—1974 гадах вучыўся ў Брэсцкім інжынерна-будаўнічым інстытуце. Пасля яго заканчэння ў 1974 годзе прыняты на працу намеснікам галоўнага архітэктара г. Пермі. У 1982 годзе прызначаны на пасаду галоўнага мастака г. Баранавічы. З 1987 года ў інстытуце «Брэстграмадзянпраект» . У 1989 годзе прыняты ў інстытут «Белспецпраектрэстаўрацыя» галоўным архітэктарам Брэсцкай абласной майстэрні, ператворанай ў 1991 у ГМП «Брэстрэстаўрацыяпраект». З 2006 па 2012 яго дырэктар. У 2012 годзе стварыў сваё прадпрыемства «РэстаўрацыяІнвест»[1].

Творчасць правіць

 
Прыхадскі дом са званіцай

Па яго праектах у Брэсце пабудаваны: гандлёвы цэнтр «Аціс-Хол» па вул. Савецкай, 68 (2014); жылы комплекс «Гармонія» з аб’ектамі абслугоўвання па вул. К. Маркса, 33 (2016); будынак Тэхнабанка па пр. Машэрава, 52 (2014); рэстаўрацыя будынка з кафэ «Візіт» і банк па вул. Савецкай, 50 (2001); прыхадскі дом пры Гарнізоннай царкве Брэсцкай крэпасці (2014)[1].

У іншых гарадах: рэстаўрацыя Камянецкай вежы з прыстасаваннем яе пад музей (2005); рэстаўрацыя і прыстасаванне тэатра «Казіно» ў г. Пінску (2006); рэстаўрацыя Ружанскага палацавага ансамбля (1-ая чарга-2012); рэстаўрацыя Косаўскага палацава-паркавага ансамбля (2 чарга-2020); праект рэстаўрацыі сядзібы Наркевіча-Ёдкі ў в. Наднёман Мінскай вобласці (2020)[1].

Узнагароды правіць

4-х разовы лаўрэат прэмій конкурсаў РБ на лепшы архітэктурны твор года. Лаўрэат міжнароднага конкурсу Польскага нацыянальнага камітэта ICOMOS імя прафесара Яна Захватовіча (2002)[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Шамрук А. С. Архитектура Беларуси XX — начала XXI в.: Эволюция стилей и художественных концепций / Минск: Белорусская наука, 2007. — с. 227, 282.
  • Шамрук А. С. Традиция в проектных стратегиях современной архитектуры / — Минск: Белорусская наука, 2014. — с. 59, 69.
  • Владимир Казаков. Коссовский ансамбль-дорога к осознанию… / Архитектура и строительство, № 2, 2010 г. с. 105—111.

Спасылкі правіць