Уладзімір Паўлавіч Верхась

Уладзімір Паўлавіч Верхась (2 ліпеня 1928, Жытомір, Украіна — 2015) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1979), прафесар (1980).

Уладзімір Паўлавіч Верхась
Дата нараджэння 2 ліпеня 1928(1928-07-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 2015
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Горкаўскае рачное вучылішча (1943—1947), Цэнтральная камсамольская школа пры ЦК УЛКСМ (1954), Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава (1957), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1965).

Працаваў у органы ЛКСМБ (1949—1957), органах КПБ (1958—1966), Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце (з 1966, загадчык кафедрамі гісторыі КПСС і навуковага камунізму, палітычнай гісторыі і тэорыі сацыялізму, грамадскіх навук, з 1996 — загадчык музея гісторыі ўніверсітэта).

Навуковыя інтарэсы: гісторыя Кастрычніцкай рэвалюцыі; дзейнасць ваеннай арганізацыі пры ЦК РСДРП(б); гісторыя Чырвонай гвардыі (1917—1918); падпольныя партыйныя і камсамольскія арганізацыі Гродзеншчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Бібліяграфія правіць

  • Деятельность большевиков по организации и руководству Красной гвардией в период борьбы за установление и упрочение Советской власти (март 1917 — июнь 1918 г.) : автореферат диссертации … доктора исторических наук : 07.00.01 / Верхось Владимир Павлович. — Минск, 1978.
  • Красная гвардия в Октябрьской революции. М., 1976. 264 с.
  • Новейшая историография Великой Октябрьской социалистической революции : автореферат диссертации … кандидата исторических наук / Верхось В. П. — Москва, 1965.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Верхась Уладзімір Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 364.
  • Верхась Уладзімір Паўлавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 1994. — Т. 2. — С. 247.
  • Верхось Владимир Павлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 635.
  • Верхось Владимир Павлович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2014. — Т. 4 : Гродненская область : в 2 кн., кн. 1. — С. 94—95.
  • Верхось Владимир Павлович // Профессора и доктора наук Гродненского государственного аграрного университета : краткий биобиблиографический указатель. — Гродно, 2011. — С. 21—23.