Уладзімір Паўлавіч Ліннік
Уладзімір Паўлавіч Лі́ннік (6 ліпеня 1889, Харкаў, Украіна — 9 ліпеня 1984) — савецкі фізік. Акадэмік АН СССР (1939). Герой Сацыялістычнай Працы (1969).
Уладзімір Паўлавіч Ліннік | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 чэрвеня (6 ліпеня) 1889 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 ліпеня 1984 (95 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Юрый Уладзіміравіч Ліннік |
Род дзейнасці | фізік |
Навуковая сфера | оптыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Альма-матар |
|
Член у |
|
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Закончыў Кіеўскі ўніверсітэт (1914). З 1926 у Дзяржаўным аптычным інстытуце (Ленінград), адначасова ў 1933—41 гг. прафесар Ленінградскага ўніверсітэта.
Навуковая дзейнасць правіць
Навуковыя працы па прыкладной оптыцы. Распрацаваў метады даследавання якасці відарысаў у аптычных сістэмах, інтэрферэнцыйныя і іншыя аптычныя метады кантролю якасці механічнай апрацоўкі паверхняў. Стварыў рад оптыка-механічных прылад, якія выкарыстоўваюцца ў машынабудаванні, астраноміі і інш.
Узнагароды і прэміі правіць
- Дзяржаўныя прэміі СССР (1946, 1950);
- Герой Сацыялістычнай Працы (1969);
- Залаты медаль імя С. І. Вавілава.
Зноскі
- ↑ Линник Владимир Павлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура правіць
- Ліннік Уладзімір Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. С. 270.
- В. П. Линник М., 1963.