Уладзімір Пятровіч Нісцюк

Уладзімір Пятровіч Нісцюк (нар. 15 мая 1950, г. Багародск, Горкаўская вобласць — 15 лістапада 2023) — беларускі палітык, прадпрымальнік у галіне альтэрнатыўнай энергетыкі.

Уладзімір Пятровіч Нісцюк
дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі[d]
9 студзеня 1996 — 9 студзеня 2001
Нараджэнне 15 мая 1950(1950-05-15)
Смерць 15 лістапада 2023(2023-11-15) (73 гады)
Партыя
Адукацыя
Месца працы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 15 мая 1950 года ў горадзе Багародск Горкаўскай вобласці. З 1957 г навучаўся ў СШ № 2 гарады Дзяржынска. Затым паступіў у Мінскае сувораўскае вучылішча. Пасля заканчэння вучылішчы працягнуў вучобу ў Новасібірскім вышэйшым ваенна-палітычным вучылішчы, а затым у Ваенна-палітычнай Акадэміі ў Маскве. Служыў у 1968—1992 гадах у Узброеных Сілах СССР[1]. Падпалкоўнік запасу, ваенны перакладчык нямецкай мовы[2].

У 1992—1993 гадах працаваў першым намеснікам старшыні кіравання Гродзенскага абласнога таварыства «Веды», у 1993—1994 гадах вядучым кантралёрам інспекцыі Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці, у 1994—1995 гадах выконваў абавязкі начальніка ўпраўлення кантролю органаў выканаўчай улады Службы кантролю Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у 1995—1996 гадах віцэ-прэзідэнт, выканаўчы дырэктар Беларускай асацыяцыі «Дзелавая ініцыятыва»[1].

Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13 склікання, намеснік старшыні Камісіі па правах чалавека, нацыянальных пытаннях, СМІ, адносінах з рэлігійнымі і грамадскімі аб’яднаннямі[1]. Падтрымаў імпічмент Аляксандру Лукашэнку[2]. Старшыня Апякунскага Савета дабрачыннага фонду выпускнікоў сувораўскіх і нахімаўскіх вучылішчаў «Выратаванае пакаленне»[1].

Сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі, намеснік старшыні партыі. У 2008 г. пасля вызвалення з турмы Аляксандра Казуліна разам з Аляксеем Каралём, Вольгай і Аляксандрам Казуліным пакінуў партыю праз канфлікт з абраннем старшынёй БСДП Анатоля Ляўковіча. Пасля гэтага адышоў ад палітыкі і займаўся развіццём альтэрнатыўнай энергетыкі[2].

У 2009 годзе стаў адным з ініцыятараў і арганізатараў стварэння Асацыяцыі «Узнаўляльная энергетыка», у якой з моманту стварэння ў верасні 2009 года з’яўляўся нязменным выканаўчым дырэктарам. У 2014 годзе абараніў ступень доктара філасофіі МАІТ у галіне інфармацыйных тэхналогій (узнаўляльная энергетыка)[1].

Памёр 15 лістапада 2023 года[2].

Зноскі

  1. а б в г д Ковель, Анастасия. Ассоциация "Возобновляемая энергетика" и ее лидер (руск.). Новости 024 (9 кастрычніка 2020). Праверана 17 студзеня 2024.
  2. а б в г Памёр Уладзімір Нісцюк . Наша Ніва. Праверана 17 студзеня 2024.