Уладзімір Рыгоравіч Рыжоў

Уладзімір Рыгоравіч Рыжоў (19141974) — падпалкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Уладзімір Рыгоравіч Рыжоў
Дата нараджэння 20 мая 1914(1914-05-20)
Месца нараджэння вёска Маісееўшчына, Барысаўскі раён, Мінская вобласць
Дата смерці 24 лістапада 1974(1974-11-24) (60 гадоў)
Месца смерці Свярдлоўск
Месца пахавання
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19361947
Званне
Падпалкоўнік
Падпалкоўнік
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Багдана Хмяльніцкага III ступені Ордэн Чырвонай Зоркі

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 20 мая 1914 года ў вёсцы Маісееўшчына (цяпер — Барысаўскі раён Мінскай вобласці Беларусі). З ранняга ўзросту пражываў у Свярдлоўскай вобласці, скончыў няпоўную сярэднюю школу і працаваў спачатку ў леспрамгасе, затым знаходзіўся на камсамольскай рабоце. У 19361938 гадах праходзіў службу ў Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі. У ліпені 1941 года Рыжоў паўторна быў прызваны ў армію. У 1942 годзе ён скончыў курсы камандзіраў батальёнаў і штабных работнікаў. З лютага таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У баях тры разы быў паранены[1].

Да студзеня 1945 года гвардыі маёр Уладзімір Рыжоў камандаваў 3-м мотастралковым батальёнам 16-й гвардзейскай механізаванай брыгады 6-га гвардзейскага механізаванага корпуса  (руск.) 4-й танкавай арміі  (руск.) 1-га Украінскага фронту. Вызначыўся ў час вызвалення Польшчы. 13 студзеня 1945 года батальён Рыжова прарваў нямецкую абарону пад горадам Кельцы і перарэзаў шашу і чыгунку дарогі на Кракаў, знішчыўшы 13 танкаў, 8 БТР, 17 артылерыйскіх гармат, 36 аўтамашын і каля 200 салдат і афіцэраў ворага. 26 студзеня 1945 года батальён у ліку першых пераправіўся праз Одэр у раёне горада Кёбен і захапіў плацдарм на яго заходнім беразе, пасля чаго утрымліваў яго да пераправы асноўных сіл[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 красавіка 1945 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі маёр Уладзімір Рыжоў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 4798[1].

У 1947 годзе ў званні падпалкоўніка Рыжоў быў звольнены ў запас. Пражываў у Свярдлоўскай вобласці, працаваў першым сакратаром Белаярскага райкама КПСС. Памёр 24 лістапада 1974 года, пахаваны на Шырокарэчанскіх могілках Екацярынбурга[1].

Быў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Багдана Хмяльніцкага 3-й ступені і Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў[1].

Зноскі

Літаратура правіць