Уладзімір Савельевіч Гарнастаеў

Герой Сацыялістычнай Працы

Уладзімір Савельевіч Гарнастаеў (27 мая 1921, в. Колтава, Мсціслаўскі раён) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966)[1].

Уладзімір Савельевіч Гарнастаеў
Дата нараджэння 27 мая 1921(1921-05-27)
Месца нараджэння
Дата смерці люты 2003 (81 год)
Месца смерці
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Пашаны

Біяграфія правіць

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1]. З 1944 года на партыйнай і савецкай працы ў Мсціслаўскім раёне, з 1954 старшыня калгаса «Чырвоны Кастрычнік» гэтага раёна. У 1966 годзе за поспехі ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак лёну яму прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы[1].

З 1981 года старшыня узбуйненага калгасу «26 з’езд КПСС». Пад яго кіраўніцтвам калгас стаў вядучай гаспадаркай па вытворчасці лёну, мяса і малака ў Беларусі. У 1966 годзе калгас стаў удзельнікам ВДНГ СССР.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Ордэнам «Знак Пашаны», медалямі. Герой сацыялістычнай працы.

Зноскі

  1. а б в Горностаев Владимир Савельевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 165. — 737 с.