Уладзімір Сяргеевіч Багданаў

вучоны, гісторык

Уладзімір Сяргеевіч Багда́наў[1] (нар. 10 снежня 1927, в. Каралі, Віцебскі раён, Віцебская вобласць — 1989) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1984), прафесар (1985).

Уладзімір Сяргеевіч Багданаў
Дата нараджэння 10 снежня 1927(1927-12-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 1989
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (1984)
Навуковае званне
Альма-матар
  • БДУ (1953)
  • Акадэмія грамадскіх навук пры ЦК КПСС[d] (1964)
Партыя
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны» медаль «Партызану Айчыннай вайны» II ступені

Біяграфія правіць

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Партызан атрада «Сібірак» партызанскай брыгады «За Савецкую Беларусь»[2]. З 1944 года працаваў памочнікам машыніста, а з 1949 года — на прафсаюзнай, камсамольскай і партыйнай рабоце ў Віцебску.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1953), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1964). У 1964—1969 гадах — кіраўнік лектарскай групы, выкладчык, дэкан завочнага факультэта БДУ. З 1969 года — сакратар Мінскага абкама КПБ, з 1974 года — прарэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць правіць

Даследаваў праблемы гісторыі КПСС. Адзін з аўтараў «Курса лекцый па гісторыі КПСС».

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. ЭГБ 1993.
  2. а б Богданов Владимир Сергеевич (руск.) (Праверана 10 ліпеня 2023) // Праект «Партизаны Беларуси»
  3. Багданаў Уладзімір Сяргеевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»

Літаратура правіць

Спасылкі правіць