Уладзімір Тамашэвіч (мастак)

мастак

Уладзімір Тамашэвіч (нар. 22 жніўня 1963, в. Палачаны, Маладзечанскі раён) — беларускі мастак.

Уладзімір Тамашэвіч
Дата нараджэння 22 жніўня 1963(1963-08-22) (60 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Уплыў Алег Вікенцьевіч Луцэвіч
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 22 жніўня 1963 г. ў в. Палачаны Маладзечанскага раёна. Скончыў у 1982 годзе Мінскае мастацкае вучылішча імя А. Глебава. Вучыўся ў Васіля Васільева, Леаніда Лапчынскага, Алега Луцэвіча, Алега Маціевіча, Альгерда Малішэўскага. У мастацкіх выстаўках бярэ ўдзел з 1992 г.

Член Беларускага саюза мастакоў з 2000 г.

Творчасць правіць

Працуе ў галіне станкавага жывапісу ў жанры пейзажа і абстрактнай графікі.

Творы захоўваюцца ў фондах Мінскага абласнога краязнаўчага музея (Маладзечна) і ў прыватных зборах Беларусі і замежных краін. Жыве ў Маладзечне.

Персанальныя выстаўкі правіць

Творы экспанаваліся на шматлікіх нацыянальных і гарадскіх выстаўках.

Персанальныя выстаўкі жывапісу — Маладзечна (1994, 1998, 2000, 2003, 2007, 2010, 2012), Заслаўе (2007), Мінск (2013); графікі — Маладзечна (1996, 2010), Эслінген, Германія (2007), Ёнчопінг, Швецыя (2008).

Зноскі