Уладзімір Фёдаравіч Латышаў

Уладзімір Фёдаравіч Латышаў (19231943) — лейтэнант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).

Уладзімір Фёдаравіч Латышаў
Дата нараджэння 18 мая 1923(1923-05-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 кастрычніка 1943(1943-10-17) (20 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19421943
Званне
Лейтэнант
Лейтэнант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна

Біяграфія правіць

Уладзімір Латышаў нарадзіўся 18 мая 1923 года ў вёсцы Паповічы (цяпер — Латышава Дзяржынскага раёна Калужскай вобласці). Скончыў сярэднюю школу і Калужскі тэхнікум шляхоў зносін. У кастрычніку 1941 года апынуўся ў акупацыі ў Калузе, але ўжо праз месяц горад быў вызвалены савецкімі войскамі. У сакавіку 1942 года Латышаў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў курсы малодшых лейтэнантаў і курсы «Стрэл»[1].

Да кастрычніка 1943 года лейтэнант Уладзімір Латышаў камандаваў ротай 744-га стралковага палка 149-й стралковай дывізіі 65-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро. У ноч з 15 на 16 кастрычніка 1943 года Латышаў з групай байцоў першым пераправіўся праз Дняпро у раёне вёскі Шчытцы Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР і захапіў плацдарм на яго заходнім беразе. Праціўнік распачаў некалькі контратак, але група паспяхова адбіла іх, пратрымаўшыся да пераправы ўсяго палка. 17 кастрычніка 1943 года Латышаў загінуў у баі. Першапачаткова быў пахаваны ў Шчытцах, але пазней перапахаваны ў брацкай магіле у вёсцы Крупейкі Лоеўскага раёна[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 года за «мужнасць, адвагу і гераізм, праяўленыя ў барацьбе з нямецкімі захопнікамі», лейтэнант Уладзімір Латышаў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам Леніна[1].

У гонар Латышава перайменаваная яго родная вёска, названы вуліцы на станцыі Пятоўская і ў вёсцы Крупейкі[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Поленков К. А., Хромиенков Н. А. Калужане — Герои Советского Союза. — Калуга, 1963.