Уладзімір Якаўлевіч Матыль

Уладзімір Якаўлевіч Матыль (26 чэрвеня 1927, Лепель — 21 лютага 2010, Масква) — савецкі і расійскі кінарэжысёр, тэатральны рэжысёр і сцэнарыст. Народны артыст Расіі (2003).

Уладзімір Матыль
Імя пры нараджэнні Уладзімір Якаўлевіч Матыль
Дата нараджэння 26 чэрвеня 1927(1927-06-26)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 лютага 2010(2010-02-21)[2] (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  СССР
 Расія
Адукацыя
Месца працы
Прафесія кінарэжысёр, тэатральны рэжысёр, сцэнарыст
Кар’ера 19632010
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі
Узнагароды
Ордэн Пашаны
Народны артыст Расійскай Федэрацыі
Народны артыст Расійскай Федэрацыі
Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі — 1998
IMDb ID 0609594

Біяграфія правіць

Уладзімір Матыль нарадзіўся ў Лепелі ў яўрэйскай сям’і. Яго бацька — выхадзец мястэчка Гастыніч Варшаўскай губерні, слесар мінскага завода «Камунар» Якаў Давыдавіч (Данілавіч) Матыль (1901—1931) — праз тры гады пасля нараджэння сына (6 мая 1930 года) быў арыштаваны па абвінавачванні ў шпіёнскай дзейнасці і адпраўлены ў лагер на Салаўкі, дзе праз менш чым год загінуў. Маці — выпускніца Петраградскага педагагічнага інстытута імя А. І. Герцэна Берта Антонаўна Левіна — працавала выхавальніцай у калоніі для малалетніх злачынцаў пад кіраўніцтвам А. С. Макаранка і пасля завучам дзіцячага дома для дзяцей рэпрэсаваных у горадзе Аса Пермскай вобласці. Дзіцячыя гады Уладзімір Матыль правёў з маці ў ссылцы на Урале. Дзед і бабуля па матчынай лініі таксама былі сасланыя на Далёкі Усход, а пасля вяртання ў Беларусь загінулі ў гета ў гады нямецкай акупацыі.

Скончыў акцёрскае аддзяленне Свярдлоўскага тэатральнага інстытута (1948) і гістарычны факультэт Свярдлоўскага ўніверсітэта (1957, завочна). Працаваў рэжысёрам Свярдлоўскага драматычнага тэатра, затым акцёрам і рэжысёрам у тэатрах у Сталінагорску (цяпер Новамаскоўск Тульскай вобласці) і ў Ніжнім Тагіле. З 1955 года — галоўны рэжысёр Свярдлоўскага тэатра юнага гледача. У 1957—1960 быў рэжысёрам Свярдлоўскай кінастудыі.

Свой першы самастойны фільм, «Дзеці Паміра», зняў у 1963 на Таджыкскай кінастудыі. У 1967 зняў камедыю на ваенную тэму «Жэня, Жэнечка і „кацюша“», па сцэнарыі, напісанаму сумесна з Булатам Акуджавай. Усенародную вядомасць У. Матылю прынёс прыгодніцкі фільм «Белае сонца пустыні». У 1975 годзе У. Матыль выпускай гістарычны фільм «Зорка чароўнага шчасця» аб лёсах дзекабрыстаў. Музыку да гэтых трох самых вядомых фільмаў Уладзіміра Матыля, а таксама да яшчэ трох карцін Уладзіміра Матыля, напісаў яго сябар Ісаак Шварц.

У 1976—1985 гадах У. Матыль — мастацкі кіраўнік Студыі мастацкіх фільмаў творчага аб’яднання «Экран» тэлецэнтра «Астанкіна». У 1990-я гады часта выступаў як мастацкі кіраўнік у фільмах маладых рэжысёраў. У 1999 годзе абраны старшынёй журы IX МКФ «Пасланне да Чалавеку».

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Таджыкскай ССР імя А. Рудакі (1964, за фільм «Дзеці Паміра»); Ганаровы грамадзянін горада Душанбэ (1977); Заслужаны дзеяч Таджыкістана (1997). Узнагароджаны ордэнам Пашаны (1996, за фільм «Белае сонца пустыні»). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РФ у галіне літаратуры і мастацтва 1997 (1998, за фільм «Белае сонца пустыні»).

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. http://english.ruvr.ru/2010/02/22/4741110.html

Спасылкі правіць