Уладзіслаў Валовіч

(пам. 1668) ваявода віцебскі, гетман польны літоўскі

Уладзіслаў Пятровіч Валовіч (? — 1668) — дваранін караля Уладзіслава IV, гетман польны літоўскі, ваявода віцебскі, пісар польны літоўскі, пасол соймавы.

Уладзіслаў Валовіч
Уладзіслаў Валовіч. Т. Вілятц, 1669
Уладзіслаў Валовіч. Т. Вілятц, 1669
Герб «Багорыя»
Герб «Багорыя»
12-ы гетман польны літоўскі
студзень 1667 — 15 верасня 1668
Папярэднік Міхал Казімір Пац
Пераемнік Міхал Казімір Радзівіл
17-ы ваявода віцебскі
23 сакавіка 1656 — 15 верасня 1668
Папярэднік Павел Ян Сапега
Пераемнік Ян Антоні Храпавіцкі
пісар польны літоўскі
чэрвень 1639 — 21 красавіка 1653
Папярэднік Мікалай Крыштаф Сапега
Пераемнік Мацей Міхал Францкевіч-Радзімінскі
гараднічы троцкі[d]
1634 — 1665
харунжы троцкі[d]
1636 — 1653
18-ы кашталян смаленскі
21 красавіка 1653 — 23 сакавіка 1656
Папярэднік Яўстах Кірдзей
Пераемнік Казімір Людвік Еўлашэўскі[d]
войт магілёўскі[d]
з 19 кастрычніка 1654
Папярэднік Ян Самуэль Пац[d]
Нараджэнне 1615
Смерць 15 верасня 1668(1668-09-15)[1][2]
Род Валовічы
Бацька Пётр Валовіч[d][3]
Маці Кацярына з Гарадыскіх[d][3]

З роду Валовічаў. Удзельнічаў у Смаленскай вайне (1632—1634), трапіў у палон, але рускі ваявода М. Б. Шэін адпусціў яго для перадачы каралю просьбы пра заключэнне міру.

У час антыфеадальнай вайны 16481651 на Беларусі замяніў гетмана вялікага літоўскага Яна Кішку, які захварэў, узначаліў адзін са шляхецкіх атрадаў, неаднаразова разбіты казакамі і паўстанцамі ў Мазырскім павеце. Разам з атрадам зачыніўся ў Слуцку. Выйграў некалькі баёў з сялянска-казацкімі атрадамі пад Валожынам, Рэчыцай, Бабруйскам, Чэрыкавам.

У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 узначаліў войска ВКЛ, у 1658 перамог рускае войска каля Глыбокага. У 1659 разбіты войскам князя Хаванскага. Ваяваў таксама супраць шведаў.

Зноскі

Літаратура правіць