Уладзіслаў Янавіч Бекіш

Уладзіслаў Янавіч Бекіш (нар. 23 ліпеня 1973, Мінск) — беларускі ўрач-паразітолаг, генетык. Доктар медыцынскіх навук (2005), прафесар (2007).

Уладзіслаў Янавіч Бекіш
Дата нараджэння 23 ліпеня 1973(1973-07-23) (50 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (2005)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1996; аспірантура, спецыяльнасць «Паразіталогія», 1999; дактарантура, 2004), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (спецыяльнасць «Дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай», 2018).

Працуе ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1999, лячэбны факультэт, кафедра медыцынскай біялогіі і агульнай генетыкі, прафесар, з 2010 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: паразіталогія, гельмінталогія; мутацыйная зменлівасць, біялагічныя мутагены; выкладанне медыцынскай біялогіі і агульнай генетыкі ў вышэйшай школе.

Бібліяграфія правіць

  • Паразитарные инвазии и способы защиты генома хозяина при гельминтозах : диссертация … доктора медицинских наук : 03.00.19 ; 03.00.15 : защищена 18.03.2005 : утверждена 29.06.2005 / Бекиш Владислав Янович. — Витебск, 2005.
  • Состояние генома хозяина при гельминтозах / Вл. Я. Бекиш, О.-Я. Л. Бекиш. — Витебск, 2004.
  • Цестодозы человека / О.-Я. Л. Бекиш, В. Я. Бекиш. — Витебск, 2008.
  • Multiple choice questions book on medical biology : for foreign students of higher educational establishments on a medical speciality / V. Y. Bekish [et al.]. ― Vitebsk, 2008.
  • Генотоксическое и цитотоксическое воздействия миграции личинок Ascaris Suum на клетки хозяина / В. Я. Бекиш, В. В. Зорина, О.-Я. Л. Бекиш // Российский паразитологический журнал. — 2008. — № 2. — С. 20—28.
  • The alterations in genetic apparatus of somatic and generative cells of the host caused by helminthes metabolites / V. J. Bekish // Wiadomości parazytologiczne. — Warszawa, 2001. — T. 47, zeczyt 4. — 2001. — S. 891—896.

Зноскі