Універсітэт Гельмута Шміта

Універсітэт Гельмута Шміта (ням.: Helmut-Schmidt-Universität) ці Гамбургскі ўніверсітэт Бундэсвера (ням.: Universität der Bundeswehr Hamburg) — нямецкая дзяржаўная спецыялізаваная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Гамбург.

Універсітэт Гельмута Шміта
ням.: Helmut-Schmidt-Universität
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва ням.: Helmut-Schmidt-Universität
Міжнародная назва англ.: Helmut Schmidt University
Заснаваны 1973
Рэктар Klaus Beckmann[d][1]
Студэнты 2 587[2]
Размяшчэнне Гамбург
Сайт hsu-hh.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Універсітэт з'яўляецца спецыялізаванай ваеннай навучальнай установай, заснаванай у 1973 годзе па ініцыятыве тагачаснага федэральнага міністра абароны Гельмута Шміта. Вучэльня вядома таксама пад сваёй першапачатковай назвай «Універсітэт бундэсвера ў Гамбургу». Выкладанне ўпершыню пачалося восенню 1973 года. Гэта адзін з двух універсітэтаў, якія былі створаны Бундэсверам для падрыхтоўкі і навучання сваіх будучых і дзеючых афіцэраў.

Вучэльня даступна толькі афіцэрам і кандыдатам у афіцэры Бундэсвера. Аднак з тых часоў, як ён пачаў дзейнічаць, былі заключаны пагадненні аб супрацоўніцтве з краінамі-саюзнікамі НАТА, на аснове якіх пэўная колькасць афіцэраў з гэтых дзяржаў могуць вучыцца ў Гамбургу.

З 2002 года ва ўніверсітэце навучаецца невялікая колькасць цывільных студэнтаў. Абавязковай умовай для такога навучання з'яўляецца стыпендыя. Гэтыя стыпендыі звычайна прысуджаюцца фондамі, якія маюць цесныя сувязі з нямецкай прамысловасцю — такім чынам, гэтыя студэнты, па меншай меры ўскосна, атрымліваюць падтрымку ад свайго будучага працадаўцы, звычайна буйных прамысловых кампаній, якія нярэдка цесна звязаныя з вайскова-прамысловым комплексам. Па стане на 2011 год кошт навучання складаў 6 000 еўра (гуманітарныя навукі), 8 000 еўра (эканоміка) або 10 000 еўра (інжынерыя) за навучальны год.

Факультэты правіць

  • Электроннай інжынерыі
  • Механічнай інжынерыі
  • Сацыяльна-гуманітарных навук
  • Эканомікі і сацыяльных навук

Зноскі

Спасылкі правіць