Універсітэт Ліберыі

Універсітэт Ліберыі (англ.: University of Liberia (UL) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, размешчаная ў Манровіі, сталіцы Ліберыі. Галоўны будынак універсітэта размешчаны ў Манровіі на тэрыторыі кампуса гарадскога тыпу. Займае 2-ы радок нацыянальнага рэйтынгу ВНУ Ліберыі.

Універсітэт Ліберыі
Выява лагатыпа
Заснаваны 1862
Студэнты 18 753
Сайт ul.edu.lr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мае чатыры кампуса; уключаючы кампус Capitol Hill у Манровіі, кампус Fendall у Луізіяне, за межамі Манровіі, кампус медыцынскай школы ў горадзе Конга і кампус Straz-Sinje, размешчаны ў акрузе Sinje Grand Cape Mount County. Ва ўніверсітэце навучаецца каля 18 000 студэнтаў, і ён з’яўляецца адной з найстарэйшых вышэйшых навучальных устаноў Заходняй Афрыкі.

Гісторыя правіць

 
Ліберыйскі каледж у 1862 годзе.

Заснаваны як Ліберыйскі каледж у 1862 годзе. Фактычна працу пачаў у 1863 годзе. У 1951 годзе Дж. Макс Бонд з дапамогай некалькіх выкладчыкаў, уключаючы Фаціму Масакву і ўрада, рэарганізаваў каледж ва ўніверсітэт. З тых часоў атрымаў сваю цяперашнюю назву.

Універсітэт Ліберыі — сярэдняя па памерах навучальная ўстанова, якая змяшчае не больш за 20 тысяч навучэнцаў. Акадэмічны склад універсітэта ўключае 1500 выкладчыкаў. Студэнтам навучальнай установы даступныя розныя праграмы па міжнароднаму абмену.

Універсітэт Ліберыі з’яўляецца найстарэйшай навучальнай установай Заходняй Афрыкі, якая прысуджае навуковую ступень.

Структура правіць

У складзе ўніверсітэта шэсць каледжаў — Ліберыйскі каледж сацыяльных і гуманітарных навук, Каледж бізнесу і дзяржаўнага кіравання, каледж агульных даследаванняў і Каледж навукі і тэхналогій Т .Дж. Р. Фолкнера (TJR Faulkner College of Science and Technology). Акрамя таго, ёсць яшчэ педагагічны каледж Уільяма Табмана і Каледж сельскай і лясной гаспадаркі Уільяма Толберта, абодва названыя ў гонар прэзідэнтаў Ліберыі.

Лекцыі праводзяцца на англійскай мове, навучальны год доўжыцца з сакавіка па снежань. Ступень бакалаўра выпускнікі атрымліваюць пасля чатырох гадоў навучання, ступень магістра — яшчэ праз два гады. Доктарскія ступені ў галіне медыцыны прысуджаюцца па завяршэнні сямігадовай праграмы.

Спасылкі правіць