Універсітэт Макерэрэ

Універсітэт Макерэрэ (англ.: Makerere University, МUК) — найбуйнейшы і найстарэйшы ўніверсітэт Уганды, размешчаны ў горадзе Кампала.

Універсітэт Макерэрэ

Заснаваны як тэхнічная школа ў 1922 годзе. У 1963 годзе стаў універсітэтам Усходняй Афрыкі, прапаноўваў курсы, якія прыводзілі да атрымання ступеняў Лонданскага ўніверсітэта. Стаў незалежным нацыянальным універсітэтам ў 1970 годзе, калі Універсітэт Усходняй Афрыкі падзяліўся на тры незалежныя універсітэты — Універсітэт Найробі (Кенія), Універсітэт Дар-эс-Салама (Танзанія) і Універсітэт Макерэрэ. Сёння Макерэрэ налічвае 22 факультэты, інстытуты і школы, якія прапануюць праграмы для 30 тысяч бакалаўраў і 3 тысяч магістраў і дактарантаў.

Выпускнікамі Універсітэта Макерэрэ былі былы прэзідэнт Уганды Мілтан Аботэ і першы прэзідэнт Танзаніі Джуліус Ньерэрэ, а таксама былы прэзідэнт Танзаніі Бенджамін Мкапа, былы прэзідэнт Кеніі Мваі Кібакі і былы прэм'ер-міністр Уганды Амама Мбабазі.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць