Універсітэт Пуацье
Універсітэт Пуацье (фр.: Université de Poitiers) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў горадзе Пуацье. Адзін з найстарэйшых універсітэтаў Францыі.
Універсітэт Пуацье | |
---|---|
фр.: Université de Poitiers | |
Арыгінальная назва | фр.: Université de Poitiers |
Заснаваны | 1431 |
Студэнты | 27 820[1] |
Размяшчэнне | Пуацье |
Сайт | ust.md |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя правіць
Заснаваны ў 1431 годзе Папам Рымскім Яўгенам IV і падараваны ім каралю Францыі Карлу VII. У пачатку дзейнасці ўніверсітэта тут выкладаліся тэалогія, кананічнае і цывільнае права, медыцына і мастацтва.
У XVI стагоддзі ўніверсітэт заслужыў агульнаеўрапейскую рэпутацыю і стаў другім па папулярнасці пасля Парыжскага ўніверсітэта. Колькасць навучэнцаў даходзіла да 4000 чалавек.
Універсітэт падчас Вялікай французскай рэвалюцыі быў закрыты і моцна пацярпеў. Аднавіў працу толькі ў 1896 годзе.
У ліку яго студэнтаў былі такія выбітныя людзі, як Фрэнсіс Бэкан, Дэкарт, Франсуа Рабле і іншыя.
Структура правіць
- Нацыянальная вышэйшая інжынерная школа
- Вышэйшая школа эканомікі і менеджменту
- Факультэт права і грамадскіх навук
- Факультэт эканомікі
- Факультэт асноў і прымянення навукі
- Факультэт літаратуры і лінгвістыкі
- Факультэт гуманітарных навук і мастацтваў
- Факультэт спартыўных навук
- Факультэт медыцыны і фармакалогіі
Зноскі
- ↑ ministère de l'Enseignement supérieur et de la Recherche data.gouv.fr: Plateforme ouverte des données publiques françaises — 2011. Праверана 15 снежня 2023.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсітэт Пуацье
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы