Універсітэт Святой Марыі (Галіфакс)

Універсітэт Святой Марыі (англ.: Saint Mary's University) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Галіфакс у правінцыі Новая Шатландыя, Канада.

Універсітэт Святой Марыі
англ.: Saint Mary's University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Saint Mary's University
Заснаваны 1802
Студэнты 7 281
Размяшчэнне Галіфакс, Новая Шатландыя, Канада
Сайт smu.ca
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Папярэднікам універсітэта была вучэльня, заснаваная ў 1802 годзе каталіцкім святаром Эдмундам Бёркам. Уласна ўніверсітэт быў заснаваны ў 1840 годзе архідыяцэзіяй Галіфакса. У 1841 годзе ён быў прызнаны ўрадам правінцыі Новая Шатландыя, а ў 1852 годзе — урадам Канады. У 1970 годзе ўніверсітэт стаў дзяржаўнай установай.

Структура правіць

  • Факультэт адукацыі
  • Факультэт мастацтваў
  • Факультэт прыродазнаўчых навук
  • Факультэт магістратуры, аспірантуры і даследаванняў
  • Школа бізнесу

Спасылкі правіць