Універсітэт бізнесу, мастацтваў і тэхналогій «RISEBA»

Універсітэт бізнесу, мастацтваў і тэхналогій «RISEBA» (лат.: Biznesa, mākslas un tehnoloģiju augstskola "RISEBA") — латвійская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Рызе.

Рыжская міжнародная вышэйшая школа эканомікі і бізнес-адміністравання
(RISEBA)
Biznesa, mākslas uun tehnoloģiju augstskola "RISEBA"
Арыгінальная назва Biznesa, mākslas uun tehnoloģiju augstskola "RISEBA"
Міжнародная назва англ.: RISEBA University of Business, Arts and Technology
Заснаваны 1992
Размяшчэнне Рыга
Сайт riseba.lv
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Школа заснавана ў 1992 годзе як адна з першых вышэйшых прыватных школ Латвіі. Навучанне ў школе адбываецца на ўзроўне коледжа, бакалаўрыяту і магістратуры. Таксама прапануюцца праграмы МВА (у тым ліку дзве рускамоўныя праграмы). Выпускнікі маюць магчымасць працягнуць навучанне ў дактарантуры.

Асноўныя дыдактычныя структурныя падраздзяленні школы: дэпартаменты эканамічнай тэорыі і фінансаў, інфармацыйных тэхналогій і матэматыкі, менеджменту і маркетынгу, права, бухгалтарскага ўліку і замежных моў.

Спасылкі правіць