Універсітэт імя А. Лінкальна (Пенсільванія)

Універсітэт імя А. Лінкальна (англ.: Lincoln University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам ўніверсітэта, размешчаная недалёка ад горада Оксфард на поўдні акругі Чэстэр, штат Пенсільванія.

Універсітэт імя А. Лінкальна
англ.: Lincoln University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: Lincoln University
Заснаваны 1854
Студэнты 2 077[1]
Размяшчэнне Чэстэр, Пенсільванія, ЗША
Сайт lincoln.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Заснаваны як прыватны інстытут у 1854 годзе, ён з’яўляецца дзяржаўнай установай адукацыі з 1972 года. У 1866 годзе, праз год пасля забойства прэзідэнта Аўраама Лінкальна, інстытут атрымаў яго імя.

Гэта гістарычна «чорны» ўніверсітэт, дзе традыцыйна большасць студэнтаў складаюць афраамерыканцы.

Структура правіць

  • Дэпартамент біялогіі
  • Дэпартамент бізнесу і прадпрымальніцтва
  • Дэпартамент хіміі і фізікі
  • Дэпартамент камп’ютарных навук
  • Дэпартамент навук аб здароўі
  • Дэпартамент гісторыі, пан-афрыканскіх студый, філасофіі і рэлігіі
  • Дэпартамент моў і літаратуры
  • Дэпартамент масавых камунікацый
  • Дэпартамент матэматычных навук
  • Дэпартамент палітычных навук
  • Дэпартамент псіхалогіі і паслуг для чалавека
  • Дэпартамент сацыялогіі і крымінальнай юстыцыі
  • Дэпартамент візуальных і выканальніцкіх мастацтваў

Гл. таксама правіць

Крыніцы правіць

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі правіць