Універсітэт імя Джорджа Мэйсана
Універсітэт імя Джорджа Мэйсана (англ.: George Mason University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Фэрфакс у штаце Вірджынія.
Універсітэт імя Джорджа Мэйсана | |
---|---|
англ.: George Mason University | |
Арыгінальная назва | англ.: George Mason University |
Заснаваны | 1949 |
Студэнты | 38 541[1] |
Размяшчэнне | Фэрфакс, Вірджынія, ЗША |
Сайт | gmu.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агульная характарыстыка правіць
Універсітэт быў першапачаткова заснаваны ў 1949 годзе як рэгіянальнае аддзяленне Вірджынскага ўніверсітэта ў Паўночнай Вірджыніі. Названая ў гонар бацькі-заснавальніка ЗША Джорджа Мэйсана ў 1959 годзе, вучэльня стала незалежным універсітэтам у 1972 годзе. З тых часоў вучэльня ператварылася ў буйнейшы дзяржаўны ўніверсітэт у Вірджыніі.
Універсітэт кіруе чатырма кампусамі ў Вірджыніі, якія знаходзяцца ў акругах Фэрфакс, Арлінгтан, Фронт-Роял і Прынс-Уільям. Ён таксама кіруе канферэнц-цэнтрам у Лортане і міжнародным кампусам у Інчхоне, Паўднёвая Карэя. Галоўны кампус універсітэта знаходзіцца ў Фэрфаксе, штат Вірджынія.
Вучэльня класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Два прафесара ўніверсітэта, Джэймс М. Бьюкенен ў 1986 годзе і Вернан Л. Сміт у 2002 годзе, былі ўзнагароджаны Нобелеўскай прэміяй па эканоміцы.
Структура правіць
- Школа права
- Школа міру і вырашэння канфліктаў
- Каледж адукацыі і развіцця чалавека
- Каледж інжынерыі і камп'ютарных навук
- Каледж гуманітарных і сацыяльных навук
- Каледж грамадскага здароўя
- Каледж прыродазнаўчых навук
- Каледж візуальных і выканальніцкіх мастацтваў
- Школа палітыкі і дзяржаўнага кіравання
- Школа бізнесу
Гл. таксама правіць
Заўвагі правіць
- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсітэт імя Джорджа Мэйсана
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы