Упа́дзіна — замкнёная або амаль замкнёная форма рэльефу зямной паверхні, адмоўная адносна навакольнай мясцовасці (сушы, дна мора, акіяна). Вузкія і доўгія ўпадзіны на дне акіянаў называюць акіянічнымі жалабамі.

Упадзіна

Упадзіны могуць быць бяссцёкавымі і маючымі сцёк.

Самая глыбокая ўпадзіна на сушы — упадзіна Гхор (Мёртвае мора) — на 405 метраў ніжэй узроўню мора. Самая глыбокая акіянічная ўпадзіна — Марыянскі жолаб у Ціхім акіяне — на 10 994±40[1] метраў ніжэй ўзроўню мора.

Класіфікацыя правіць

Упадзіны класіфікуюць па механізмам фармавання:

  • Тэктанічныя западзіны, запоўненыя наносамі;
  • Участак выдзімання — западзіна, якая стварылася ў выніку ветравай эрозіі, часцей у пясчанай пустыні або сухой глебе;
  • Грабэн — структурны элемент паміж разломамі ў рыфтавых зонах;
  • Ударны кратар — западзіна, якая ўтварылася пасля падзення метэарыту;
  • Кратар правалу — западзіна, сфармаваная праз правал зямной паверхні ў пустэчы;
  • Катлавіна утвараецца пры раставанні кавалка ледавіка;
  • Карсты — западзіны, якія могуць утварацца ў выніку абвалу, які адбываецца праз разбурэнне горных пародаў;
  • Даліна — западзіна, якая ўтварылася праз эрозію;
  • Акіянічны жолаб — глыбокая западзіна на дне акіяна. З'яўляецца праз пранікненне акіянічнай кары пад іншую акіянічную ці кантынентальную кару;

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 243. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
  • Галай И. П. География: термины и понятия: словарь для учащихся и абитуриентов / И. П. Галай, Е. И. Галай. — Мн.: Белкартография, 2011. — С. 34. — 223 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-508-082-5. (руск.)

Спасылкі правіць