Усеамерыканскі кангрэс эсперанта

Усеамерыканскі кангрэс эсперанта (эспер.: Tut-Amerika Kongreso de Esperanto, TAKE) — сустрэча амерыканскіх эсперантыстаў. Напачатку яна была нерэгулярнай, але, пачынаючы з трэцяга кангрэса, адбываецца кожныя тры гады. TAKE склікаецца Амерыканскай камісіяй UEA і арганізуецца мясцовым аргкамітэтам.

TAKE накіраваны на ўзмацненне салідарнасці паміж эсперантыстамі з Паўночнай, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі, развіццё эсперанта-руху і даследаванне яго праблем. Падчас кангрэса эсперантысты прымаюць удзел у мностве праграм. Акрамя рабочай часткі, арганізуюцца таксама адукацыйныя і забаўляльныя мерапрыемствы.