Вуліца Свярдлова (Магілёў)

(Пасля перасылкі з Успенская вуліца (Магілёў))

Вуліца Свярдлова (руск.: улица Свердлова)  — вуліца ў паўднёва-заходняй частцы Магілёва.

Свярдлова
Магілёў
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Горад Магілёў
Раён Ленінскі раён
Ранейшыя назвы Успенская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Вуліца Свярдлова на нямецкім аэрафотаздымку 1941 года

Вуліца існавала ў Задубравенскім пасадзе з XVII ст.[1] Гістарычная назва Успенская вуліца ад Успенскай царквы, якая знаходзілася ў пачатку вуліцы каля Дняпра. У савецкі час перайменаваная ў гонар рэвалюцыянера, савецкага і партыйнага дзеяча Якава Свярдлова.

Успенская царква пацярпела ў час Вялікай Айчыннай вайны, у 1950-я гады была знесена савецкімі ўладамі.

Забудова правіць

 
Дом № 24

Забудавана пераважна дамамі сядзібнага тыпу.

 
Дом № 11
  • № 24 - драўляны жылы дом на мураваным цокалі.
  • № 11 - драўляны жылы дом.

Зноскі

Спасылкі правіць