Усходне-Афрыканская Федэрацыя

Усходне-Афрыканская Федэрацыя (англ.: East African Federation, суахілі: Shirikisho la Afrika Mashariki) — прапанаванае палітычнае аб'яднанне краін-членаў Усходне-Афрыканскай супольнасці (Бурундзі, Кенія, Руанда, Танзанія, Уганда) у адзіную суверэнную дзяржаву[1].

Размяшчэнне Усходне-Афрыканскай Федэрацыі.

Агульная характарыстыка правіць

Плошча федэрацыі складзе 1 820 664 км², тым самым яна будзе чацвёртай па велічыні краінай у Афрыцы і сямнаццатай у свеце. З насельніцтвам у 149 959 317 чалавек[2] федэрацыя будзе другой па колькасці насельніцтва краінай у Афрыцы (пасля Нігерыі) і адзінаццатай у свеце. Колькасць насельніцтва будзе большая, чым у Расіі, Японіі і Мексіцы, і ўдвая меншая, чым у ЗША. Шчыльнасць насельніцтва будзе складаць 82,5 чалавека на кв. км. Па ацэнцы кнігі фактаў ЦРУ, ВУП федэрацыі будзе складаць 224 798 000 000 долараў ЗША, што стане пятай па велічыні эканомікай у Афрыцы і 51-й у свеце[3]. ВУП на душу насельніцтва будзе складаць 1500 долараў ЗША[4]. У федэрацыі будзе дзве афіцыйныя мовы: суахілі і англійская. Сталіцу прапануецца размясціць у танзанійскім горадзе Аруша, які знаходзіцца недалёка ад мяжы з Кеніяй. Аруша з'яўляецца штаб-кватэрай Усходне-Афрыканскай супольнасці[5][6]. Найбуйнейшым горадам федэрацыі павінен стаць танзанійскі Дар-эс-Салам (4,4 млн чал на 2012 год).

Храналогія правіць

У 2010 годзе Усходне-Афрыканская супольнасць адкрыла свой уласны агульны рынак для тавараў, рабочай сілы і капіталу ў рэгіёне, з мэтай увядзення адзінай валюты ў 2014 годзе[7] і стварэннем поўнай палітычнай федэрацыі ў 2015 годзе[8][9].

14 кастрычніка 2013 года лідары Уганды, Кеніі, Руанды, Танзаніі і Бурундзі правялі сустрэчу ў Кампале, абмеркаваўшы праект канстытуцыі для Усходне-Афрыканскай Федэрацыі[10].

Разглядаецца перспектыва далучэння Паўднёвага Судана да УАС, што можа паўплываць на тэрміны фарміравання федэрацыі, з прычыны таго, што Паўднёвы Судан мае праблемы з наладжваннем інфраструктуры з-за таго, што прэзідэнт Салва Кіір спыніў гандляваць нафтай з Суданам. Паўднёвы Судан прыняў рашэнне пачаць будаўніцтва трубаправодаў у абыход Судана праз Эфіопію да портаў Джыбуці, а таксама на паўднёвы ўсход да ўзбярэжжа Кеніі[11][12]. У красавіку 2014 года на саміце УАС будзе вырашацца пытанне аб афіцыйным далучэнні Паўднёвага Судана ў якасці шостай краіны-ўдзельніцы інтэграцыйнага блока[13].

Камітэт сабраўся на пяцідзённую кансультацыйную сустрэчу ў Бурундзі з 14 па 18 студзеня 2020 года, на якой абвясціў, што канстытуцыя канфедэрацыі будзе распрацавана да канца 2021 года. На наступных сустрэчах будзе падрабязна разгледжана дарожная карта да поўнай палітычнай федэрацыі.

Зноскі правіць

  1. | Uganda Sunday Vision (2004-11-28): One president for EA by 2010 Архівавана 31 кастрычніка 2012.
  2. The World Factbook Архівавана 29 лістапада 2020.
  3. The World Factbook Архівавана 20 красавіка 2014.
  4. The World Factbook Архівавана 24 снежня 2018.
  5. Памылка ў зносках: Няслушны тэг <ref>; для зносак EAC_President_2010 няма тэксту
  6. CIA World Factbook — Country Comparison :: Population Архівавана 27 верасня 2011.
  7. EAC to decide on S. Sudan admission by April 2014 — Sudan Tribune: Plural news and views on Sudan Архівавана 8 сакавіка 2014.
  8. http://af.reuters.com/article/kenyaNews/idAFLDE65T2AJ201007001?sp=true(недаступная спасылка)
  9. The African Executive. James Shikwati (2006-06-14) The Benefits of the East Africa Federation to the Youth. The African Executive(недаступная спасылка). Africanexecutive.com. Архівавана з першакрыніцы 15 мая 2012.
  10. Sudan Tribute. ST (2013-10-15) Uganda hosts meeting of experts to fast-track political federation of East Africa(недаступная спасылка). SudanTribune.com. Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2013.
  11. EAC prepares to admit South Sudan — News — www.theeastafrican.co.ke Архівавана 1 лютага 2014.
  12. South Sudan Oil Transit to Resume, Lamu Project will continue(недаступная спасылка). GroundReport (16 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2012.
  13. "EAC to decide on S. Sudan admission by April 2014". Sudan Tribune  (англ.). 5 December 2013. Праверана 2014-03-08. Архівавана 8 сакавіка 2014. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2014. Праверана 23 сакавіка 2014.