Усходне-Венгерскае каралеўства

Усходне-Венгерскае каралеўства — каралеўства, утворанае пасля распаду Венгерскага каралеўства.

У 1526 годзе, пасля бітвы пры Мохачы, Венгерскае каралеўства пала пад націскам турак. У 1541 годзе, пасля ўзяцця туркамі Буды, Венгрыя была падзелена на тры часткі. Габсбургі атрымалі кантроль над землямі на поўначы і захадзе (Каралеўская Венгрыя), туркі атрымалі Асманскую Венгрыю, а ва ўсходняй частцы трансільванскі ваявода Янаш Запальяі пры дапамозе турак заснаваў Усходне-Венгерскае каралеўства. 29 лютага 1528 года султан Сулейман Цудоўны пагадзіўся пайсці на саюз з Запальяі, і даў яму пісьмовыя гарантыі сваёй падтрымкі. Пачынаючы з 1541 ці 1542 года Запальяі таксама кантраляваў рэгіён, з 1571 года які стаў вядомым як Partium.

Падзел Усходне-Венгерскага каралеўства ў 1570 годзе

У 1570 годзе Янаш II Жыгімонт, сын Янаша Запальяі, адмовіўся ад прэтэнзій на тытул «Кароль Венгрыі» на карысць Максіміліяна II, які прэтэндаваў на гэты тытул з 1563 года. Пры гэтым Янаш II пакінуў за сабой тытул «князь Трансільваніі».

У 1571 годзе ў Шпаеры быў падпісаны дагавор, паводле якога Янаш II адмаўляўся ад тытула «Кароль Венгрыі», а для яго стваралася новае герцагства: «Joannes, serenissimi olim Joannis regis Hungariae, Dalmatiae, Croatiae etc. filius, Dei gratia princeps Transsylvaniae ac partium regni Hungariae». Адгэтуль і пахабна назва Парцыум.

Гэты дагавор пацвярджаў прынцып адзінай Венгрыі: Парцыум і Трансільванія перадаваліся Янашу II, але як імперскаму князю. Як згадвалася вышэй, Запальяі кантралявалі Парцыум і да гэтага, але дагавор дазволіў ім валодаць гэтай тэрыторыяй без страху, што Габсбургі аспрэчаць уладу роду Запальяі. У пэўным сэнсе Запальяі абмянялі тытул на тэрыторыю.

З падпісаннем дагавора ў Шпаеры Усходне-Венгерскае каралеўства спыніла сваё існаванне, падзяліўшыся на Герцагства Парцыум і Княства Трансільванія.

Літаратура правіць

  • Małgorzata Duczmal: Izabela Jagiellonka, królowa Węgier. Warszawa: Oficyna Wydawnicza Rytm, 2000. ISBN 83-87893-74-9.

Спасылкі правіць