Уільям Генры Гарысан

Уільям Генры Гарысан (Ха́рысан; англ.: William Henry Harrison, 9 лютага 1773, акруга Чарлз Сіці, штат Віргінія — 4 красавіка 1841) — амерыканскі военачальнік, палітык і дзявяты прэзідэнт Злучаных Штатаў (з 4 сакавіка па 4 красавіка 1841 г.). Гарысан знаходзіўся на пасадзе самы непрацяглы час з усіх прэзідэнтаў ЗША: захварэў падчас інаўгурацыйнай прамовы, памёр роўна праз месяц пасля прыняцця прысягі.

Уільям Генры Гарысан
англ.: William Henry Harrison
9-ы Прэзідэнт ЗША
4 сакавіка 1841 — 4 красавіка 1841
Папярэднік Марцін Ван Бюран
Пераемнік Джэймс Тайлер
non-voting member of the U.S. House of Representatives[d]
8 кастрычніка 1816 — 3 сакавіка 1819
Папярэднік John McLean[d]
Пераемнік Thomas R. Ross[d]
United States Ambassador to Colombia[d]
24 мая 1828 — 26 верасня 1829
Пераемнік Thomas Patrick Moore[d]
губернатар Індыяны[d]
10 студзеня 1801 — 28 снежня 1812
Пераемнік Thomas Posey[d]
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1825 — 4 сакавіка 1827
Папярэднік Ethan Allen Brown[d]
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1827 — 20 мая 1828
Пераемнік Jacob Burnet[d]
9-ы абраны прэзідэнт ЗША[d]
снежань 1840 — 4 сакавіка 1841
Папярэднік Марцін Ван Бюран
Пераемнік Джэймс Нокс Полк
Нараджэнне 9 лютага 1773(1773-02-09)[1][2][…]
Смерць 4 красавіка 1841(1841-04-04)[1][2][…] (68 гадоў)
Месца пахавання
Бацька Benjamin Harrison V[d]
Маці Elizabeth Bassett[d][5]
Жонка Ганна Гарысан[6]
Дзеці Джон Скот Гарысан[d], Carter Bassett Harrison[d][5], Elizabeth Bassett Harrison[d][5], John Cleves Symmes Harrison[d][5], Lucy Singleton Harrison[d][5], William Henry Harrison[d][5], Benjamin Harrison[d][5], Mary Symmes Harrison[d][5], Anna Tuthill Harrison[d][5], James Findlay Harrison[d][5] і Marie Harrison[d][7]
Веравызнанне Епіскапальная царква
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дыпламат, афіцэр, дзяржаўны дзеяч
Аўтограф Выява аўтографа
Род войскаў Армія ЗША
Званне генерал
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гарысан быў апошнім прэзідэнтам, які нарадзіўся да Вайны за незалежнасць і быў у вялікабрытанскім падданстве.

Біяграфія правіць

Бацька Гарысана быў віргінскім плантатарам, актыўна ўдзельнічаў у амерыканскай палітыцы, у прыватнасці, падпісаў Дэкларацыю незалежнасці ў 1776 годзе, а ў 1781—1784 гадах быў губернатарам свайго штата.

Сам Уільям Генры з 1791 служыў у арміі, ваяваў на мяжы з індзейцамі і быў ад’ютантам у генерала Уэйна. Удзельнічаў у вайне за Агая ў 1795 годзе. У 1798 годзе выйшаў у адстаўку і заняўся палітыкай. Быў першым губернатарам Індыяны (тады яшчэ не штата, а тэрыторыі, 1800—1813). На гэтай пасадзе займаўся пашырэннем паселішчаў англа-амерыканцаў і пакупкай зямель у індзейцаў, гэта выклікала пратэст апошніх і антыамерыканскі вайсковы выступ на чале з правадыром Тэкумсе.

Гарысан праславіўся як нацыянальны герой у 1811 годзе, разграміўшы індзейцаў у бітве пры Тыпекану, за што быў сам празваны «Тыпекану» або «Стары Тыпекану». У 1812 годзе ён камандаваў усімі сіламі дзяржавы супраць канфедэрацыі Тэкумсе (якога падтрымлівалі англічане падчас англа-амерыканскай вайны 1812—1814 гадоў) і разбіў яго на рэчцы Тэмзе на тэрыторыі Канады; Тэкумсе загінуў у гэтай бітве.

Зноскі

  1. а б William Henry Harrison // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Lundy D. R. William Henry Harrison // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Woolley J. T. The American Presidency Project — 1999. Праверана 6 жніўня 2021.
  4. http://web.archive.org/web/20210510010059/https://www.whitehousehistory.org/bios/william-henry-harrison Праверана 6 жніўня 2021.
  5. а б в г д е ё ж з і Lundy D. R. The Peerage
  6. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  7. Janken K. R. Walter White: Mr. NAACPUniversity of North Carolina Press, 2006. — P. 3. — ISBN 978-0-8078-5780-9