Уільям Дзьюсбэры

Уiльям Дзьюсбэры (англ.: William Duesbury; 7 верасня 1725 — 1786) — спецыяліст па працы з эмаллю і брытанскі прадпрымальнік XVIII стагоддзя, заснавальнік Royal Crown Derby і ўладальнік парцалянавых фабрык каля Боў, Чэлсі, Дэрбі і Лонгтан Хола[2].

Уільям Дзьюсбэры
англ.: William Duesbury
Сілуэт Уільяма Дзьюсбэры
Сілуэт Уільяма Дзьюсбэры
Род дзейнасці прадпрымальнік
Дата нараджэння 7 верасня
Месца нараджэння
Дата смерці 30 кастрычніка 1786(1786-10-30)[1] (61 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Уільям Дзьюсбэры II

Біяграфія правіць

Уiльям Дзьюсбэры нарадзіўся 7 верасня 1725 года[2]. Ужо каля 1742 працаваў з эмаллю ў Лондане, дзе заставаўся да 1753. Пазней, у 1754—1755 гадах, жыў і працаваў у Лонгтан-Хол, дзе пражываў і яго бацька. У 1756 годзе, назапасіўшы дастаткова грошай, па азнаямленні з вядучымі парцалянавымі мануфактурамі і іх вырабамі, ён вырашыў заснаваць сваю парцалянавую фабрыку ў Дэрбі на Нотынгем Роўд. Гэты праект фінансавалі мясцовыя банкіры Джон і Крыстафер Хіт[3]. Таксама сваім вопытам дзяліўся мясцовы ганчар Андрэ Планшэ. У 1789 годзе, пасля банкруцтва Хіта, ён узяў бізнес цалкам на сябе. Памёр у лістападзе 1786, перадаўшы фабрыку ў спадчыну свайму сыну, Уільяму Дзьюсбэры II[4].

Уiльям Дзьюсбэры быў членам Філасофскага таварыства Дэрбі[5].

Прадукцыя кампаніі Royal Crown Derby, заснаванай Дзьюсбэры, выстаўлена ў шэрагу музеяў — такіх, як Музей Вікторыі і Альберта і Музей і мастацкая галерэя Дэрбі[6].

Зноскі

  1. Mawer J. William Duesbury // Duesbury, William // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — ISBN 978-1-884446-05-4doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T023940
  2. а б William Page: Chelsea porcelain(недаступная спасылка) (1911). Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2011. Праверана 12 чэрвеня 2011.
  3. Bemrose, William (1898). Bow, Chelsea, and Derby Porcelain. London: Bemrose & Sons, Ltd. pp. 6.
  4. Royal Crown Derby. Праверана 12 чэрвеня 2011.
  5. Albert Edward Musson, Eric Robinson. Science and technology in the Industrial Revolution. — Manchester University Press ND, 1969. — P. 163. — 534 p. — ISBN 0719003709
  6. Derby Museum and Art Gallery (англ.). Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2011. Праверана 3 мая 2011.