Уіліс Юджын Лэмб (англ.: Willis Eugene Lamb; 12 ліпеня 1913, Лос-Анджэлес, ЗША — 15 мая 2008, Тусан, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1955). Палова прэміі "за адкрыцці, звязаныя з тонкай структурай спектру вадароду ".

Уіліс Юджын Лэмб
англ.: Willis Eugene Lamb
Дата нараджэння 12 ліпеня 1913(1913-07-12)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 мая 2008(2008-05-15)[1][2][…] (94 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера фізіка, лазер[4], оптыка[4] і вадарод[4]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Роберт Опенгеймер
Вядомыя вучні Тэадор Майман
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Уіліс Юджын Лэмб малодшы нарадзіўся ў сям’і тэлефоннага тэхніка Уіліса Юджына Лэмба і яго жонкі Марыі Хелен Меткалф. У 1930 годзе прыступіў да вывучэння фізікі ў Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі. Скончыў універсітэт у 1934 годзе са ступенню бакалаўра. У 1938 годзе, пад кіраўніцтвам Роберта Опенгеймера, абараніў дысертацыю па тэме электрамагнітных уласцівасцей ядзерных сістэм. Пасля абароны працаваў у Калумбійскім універсітэце і ў 1945 годзе стаў асістэнтам прафесара, у 1947 годзе — асацыяваным прафесарам і ў 1948 годзе — прафесарам. У 1951 годзе перайшоў у Стэнфардскі ўніверсітэт у Каліфорніі. У 1954/55 навучальным годзе — запрошаны лектар у Гарвардскім універсітэце. З 1956 да 1962 год — прафесар фізікі ў Оксфардскім універсітэце, а затым у Ельскім універсітэце ў Нью-Хэвене. Пасля 1974 Лэмб — прафесар Арызонскага ўніверсітэта. У 1939 годзе Лэмб пабраўся шлюбам з нямецкай студэнткай Урсулай Шэфер.

Дасягненні правіць

Лэмб займаўся ўзаемадзеяннем нейтронаў з матэрыяй, тэорыяй поля атамнага ядра, тэорыяй бэта-распаду, касмічным выпраменьваннем, нараджэннем пар часціца-антычасціца, з’явай парадкавання, квадрупальнымі эфектамі ў малекулах, дыямагнітнымі папраўкамі ў эксперыментах па ядзерным рэзанансе. Акрамя таго ён удзельнічаў у распрацоўцы і пабудове тэорыі магнетрона, тэорыяй мікрахвалевай спектраскапіі, вывучэнні тонкай структуры вадароду, дэйтэрыя і гелія, а таксама зрушэннем узроўняў энергіі за кошт электрадынамічных эфектаў. Імем Лэмба названы Лэмбаўскі зрух. У 1955 годзе Лэмб атрымаў палову Нобелеўскай прэміі па фізіцы «за адкрыцці, звязаныя з тонкай структурай спектру вадароду». Другую палову прэмію атрымаў Палікарп Куш «за дакладнае вызначэнне магнітнага моманту электрона». Памёр 15 мая 2008 года ў горадзе Тусан, ЗША.

Зноскі

  1. а б Willis Eugene Lamb, Jr. // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Willis E. Lamb Jr. // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Лэмб Уиллис Юджин // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  5. Willis E. Lamb, Biographicalnobelprize.org. Праверана 27 снежня 2018.
  6. NNDB — 2002.