Уінтрапаўскі ўніверсітэт

Уінтрапаўскі ўніверсітэт (англ.: Winthrop University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Рок-Хіл у штаце Паўднёвая Караліна.

Уінтрапаўскі ўніверсітэт
англ.: Winthrop University
Арыгінальная назва англ.: Winthrop University
Заснаваны 1886
Студэнты 5 576[1] і 4 314[2]
Размяшчэнне Рок-Хіл, Паўднёвая Караліна, ЗША
Сайт winthrop.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Універсітэт заснаваны ў 1886 годзе Дэвідам Бэнкрофтам Джонсанам, які працаваў школьным суперінтэндантам у горадзе Калумбія. Ён атрымаў грант ад Роберта Чарльза Уінтрапа, бостанскага філантропа, на стварэнне вучэльні.

Галоўны акадэмічны і жылы кампус плошчай 40,5 га размешчаны ў горадзе Рок-Хіл за 40 км на паўднёвы захад ад горада Шарлат і за 114 км на поўнач ад горада Калумбія, сталіцы штата Паўднёвая Караліна.

Структура правіць

  • Каледж бізнес-адміністравання
  • Каледж адукацыі
  • Каледж візуальных і выканальніцкіх мастацтваў
  • Каледж мастацтваў і навук

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

Спасылкі правіць