Уладзімір Андрэевіч Лытаў
Уладзімір Андрэевіч Лытаў (1 лістапада 1946, г. Улан-Удэ, Бурацкая АССР) — беларускі архітэктар і пісьменнік.
Уладзімір Андрэевіч Лытаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 лістапада 1946 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія правіць
Скончыў у 1969 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у Хабараўскграмадзянпраекце, з 1977 года — галоўны архітэктар праектаў у Гроднаграмадзянпраекце, галоўны архітэктар праектаў Гроднажылпраекта.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Пражывае ў Гродне.
Творчасць правіць
Асноўныя працы: 12-павярховы інтэрнат медінстытута, рэканструкцыя бальніцы № 2 (1979) у Хабараўску, пас. Сулук-БАМ Хабараўскага края (1980); у аўтарскім калектыве: мікрараёны Прынёманскі-2, 3 (1981—1983), Румлёва (1986), забудова Прывакзальнай плошчы, гасцініца «Турыст», будынак абласных курсаў прафсаюзаў (1983) у Гродне, будынак гаркама і райкама КПБ у Лідзе (1986).
Аўтар раманаў, аповесцей, апавяданняў, п’ес, публікацый у выдавецтве «Сучаснік» і літаратурных часопісах.
Зноскі
Літаратура правіць
- Лытов Владимир Андреевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)