У Саньгуй
У Саньгуй (кіт. трад. 吳三桂, спр. 吴三桂, піньінь Wú Sānguì; 1612 — 2 кастрычніка 1678) — кітайскі военачальнік, які пасля ўзяцця Пекіна сялянскімі паўстанцамі Лі Цзычэна (1644) адкрыў для маньчжураў браму Шаньхайгуаньскай заставы Вялікай Кітайскай сцяны. Учынак прычыніўся падзенню імперыі Мін і заснаванню ў Пекіне маньчжурскай дынастыі дзяржавы Цын.
У Саньгуй | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Пераемнік | Wu Shifan[d] | ||||||
Нараджэнне |
1612[1][2][…] |
||||||
Смерць |
2 кастрычніка 1678[1] |
||||||
Бацька | Wu Xiang[d] | ||||||
Жонка | Empress Zhang[d] і Chen Yuanyuan[d][3] | ||||||
Дзеці | Wu Yingxiong[d] | ||||||
Дзейнасць | военачальнік, манарх | ||||||
Званне | генерал | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Праз гэтую здраду жонка У Саньгуя — Чэнь Юаньюань, пайшла ў манастыр, а ён мае ў кітайскай гістарыяграфіі благую рэпутацыю.
Біяграфія правіць
У 1659 годзе імператар Шуньчжы прызначыў У Саньгуя намеснікам правінцыі Юньнань, дзе ён павінен быў выкараніць супраціў прыхільнікаў ранейшай імперыі, узначаленых апошнім імператарам так званай дынастыі Паўднёвая Мін Чжу Юланам (імператарам Юнлі). У 1659 годзе Чжу Юлан уцёк у Бірму, а ў 1662 годзе выдадзены адтуль У Саньгую і маньчжурскаму военачальніку Айсінге, якія пакаралі яго смерцю, імаверна, не без загаду з Пекіна.
Пакуль маньчжуры займаліся навядзеннем парадку на поўначы краіны, паўднёвыя правінцыі Юньнань, Гуандун і Фуцзянь фактычна ператварыліся ў самастойныя княствы на чале з былымі намеснікамі. У 1673 годзе, калі імператар Кансі паспрабаваў зменшыць іх самастойнасць, узняўся мяцеж трох феадалаў , падчас якога У Саньгуй абвясціў сябе першым імператарам дзяржавы Чжоу .
У 1674 годзе У Саньгуй рушыў у цэнтральныя раёны Кітая, аднак не вырашаўся ісці на Пекін, пагатоў, у закладніках у пекінскіх уладаў быў яго сын. Наступнымі гадамі У Саньгуй цярпеў паразы, а ў 1678 годзе памёр ад дызентэрыі. Унук У Саньгуя працягваў супраціўляцца Кансі да 1681 года.
Зноскі
- ↑ а б Wu Sangui // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ San'gui Wu // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ China Biographical Database