У тумане (фільм, 1994)

беларускі мастацкі фільм

«У тума́не»беларускі тэлевізійны фільм, зняты ў 1994 годзе на студыі «Голас» пры падтрымцы фірмы «Дайнова» паводле аднайменнай аповесці Васіля Быкава.[1]

У туманеM:
У тумане
Жанр драматычны фільм
У галоўных
ролях
Працягласць 47 хв.
Краіна
Мова беларуская
Год 1994

Сюжэт правіць

1942 год, Беларусь акупавана нямецкімі войскамі. Падчас расследавання справы аб падрыве цягніка немцы арыштоўваюць шляхавога абходчыка Сушчэню, але затым нечакана адпускаюць. Мясцовыя жыхары пачынаюць падазраваць таго ў супрацоўніцтве з захопнікамі. Двое партызан адводзяць Сушчэню ў лес, дзе збіраюцца забіць яго як здрадніка. На шляху да месца пакарання яны трапляюць у засаду арганізаваную гестапаўцамі, якія выкарыстоўвалі Сушчэню як прынаду, каб злавіць партызан. Адзін партызан гіне, другога паранілі. Сушчэня застаецца з ім сам-насам і ў яго з’яўляецца шанец даказаць сваю невінаватасць. Аднак, гісторыя для ўсіх мае трагічны канец.

Акцёры правіць

У ролях правіць

Акцёр Роля
Генадзь Гарбук Сушчэня Сушчэня
Пётр Юрчанкоў Бураў Бураў
Таццяна Баўкалава Анэля Анэля
Iгар Фільчанкоў Войцік Войцік
Саша Гавенка хлопчык
Андрэй Душачкін Гросмаер Гросмаер

У эпізодах правіць

Акцёр Роля
А. Туровіч
А. Кашпераў
С. Гавенка
А. Курловіч

Здымачная група правіць

  • аўтар сцэнарыя і рэжысёр-пастаноўшчык — Сяргей Гавенка
  • аператар-пастаноўшчык — Уладзімір Таланаў
  • мастак-пастаноўшчык — Барыс Рэпін
  • асістэнт рэжысёра — Жанна Шуцько
  • гукарэжысёр — Яўгенія Аверына
  • мастак па грыму — Алена Ільіна
  • музычны рэдактар — Ганна Эпалетава
  • адміністратар — Злата Рамашова
  • рэдактар — Зміцер Лянкевіч

Зноскі

  1. У тумане / Фірма «Дайнова», Студыя «Голас» / 1994 / SatRip. Баравік (1 снежня 2013). Праверана 9 студзеня 2020.

Спасылкі правіць