ФК Манака

французскі футбольны клуб

«Манака» (фр.: Monaco) — футбольны клуб з горада Фанвіей, княства Манака. Клуб быў заснаваны ў 1924 годзе, цяпер гуляе ў Лізе 1, найвышэйшым дывізіёне французскага футбола. Каманда гуляе свае хатнія матчы на ​​стадыёне «Луі II» у Фанвіей.

Манака
Выява лагатыпа
Поўная назва Association Sportive de Monaco Football Club
Заснаваны 23 жніўня 1924
Горад Фанвіей, Манака
Стадыён Луі II
Умяшчальнасць: 18 500
Уладальнік Дзмітрый Рыбалоўлеў[d] і Грымальдзі[d]
Прэзідэнт Дзмітрый Рыбалоўлеў[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Ліга 1
2022/23 6 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

Нягледзячы на тое, што клуб размяшчаецца ў Манака, клуб лічыцца французскім, бо знаходзіцца ў французскай сістэме футбольных ліг і таму, што Княства Манака не з’яўляецца членам УЕФА[1][2]. «Манака» з’яўляецца адным з самых паспяховых клубаў у Францыі, заваяваўшы восем чэмпіёнскіх тытулаў і атрымаўшы перамогу ў пяці розыгрышах Кубка Францыі. Клуб таксама рэгулярна выступае ў еўрапейскіх футбольных спаборніцтвах, заняўшы другое месца ў гэткіх турнірах, як Кубак уладальнікаў кубкаў і Ліга чэмпіёнаў у 1992 і 2004 гадах адпаведна.

Найбольш паспяховымі гадамі клуба лічацца 1970-я і канец 1980-х. Найбольш выбітнымі галоўнымі трэнерамі клуба з’яўляюцца Люсьен Ледзюк і Арсен Венгер, пад кіраўніцтвам якіх клуб быў адным з лідараў еўрапейскага футбола. Традыцыйнымі колерамі «Манака» з’яўляюцца чырвоны і белы, што адпавядае колерам сцяга княства. «Манака» з’яўляецца членам Асацыяцыі еўрапейскіх клубаў. У снежні 2011 года дзве трэці акцый клуба былі прададзены інвестыцыйнай групе на чале з расійскім мільярдэрам Дзмітрыем Рыбалоўлевым[3].

Пры фінансавай падтрымцы Рыбалоўлева, клуб набыў некалькі знакамітых ігракоў, у тым ліку Радамеля Фалькаа, Жуана Матынью, Хамеса Радрыгеса і Рыкарду Карвалью, якія дэбютавалі за клуб у сезоне 2013/14.

Гісторыя правіць

Футбольны клуб «Манака» быў заснаваны 23 жніўня 1924 года як аб’яднанне шматлікіх мясцовых клубаў, заснаваных у Францыі і ў княстве. Першыя гады клуб праводзіў у аматарскіх рэгіянальных спаборніцтвах французскага дэпартамента Праванс-Альпы-Лазурны бераг, хутка павышаючыся ў сістэме ліг у 1920-х гадах. У 1933 годзе «Манака» быў запрошаны ў Федэрацыю футбола Францыі, атрымаўшы такім чынам прафесіянальны статус. Аднак дэбют клуба ў друім дывізіёне атрымаўся правальным, паколькі каманда была адкінута ў аматарскую лігу на наступны год. Да 1948 года «Манака» паўторна набыў прафесійны статус і вярнуўся ў французскі другі дывізіён, трывала сканчваючы сезон уверсе табліцы. З гэтым вынікам сталых намаганняў у прасоўванні да французскага першага дывізіёна «Манака» ў 1953 годзе атрымала права выступаць у найвышэйшай лізе французскага першынства.

У 1960 годзе першы знакавы трэнер «Манака» Люсьен Ледзюк, прывёў клуб да яго першага прафесійнага трафея, Кубка Францыі. У фінале спаборніцтва манегаскі нанеслі паражэнне клубу «Сент-Эцьен» з лікам 4:2 у дадатковы час. Гэты першапачатковы поспех быў палепшаны ў наступным годзе, калі клуб атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Францыі ў першы раз у сваёй гісторыі, атрымаўшы права на ўдзел у Кубку еўрапейскіх чэмпіёнаў. Ледзюк пасля прывёў клуб да першага залатога дубля ў 1963 годзе. Пасля ад’езду Ледзюка ў 1963 годзе, «Манака» замацаваўся ў сярэдзіне табліцы лігі на працягу большай часткі наступнага дзесяцігоддзя. У 1975 годзе Жан-Луі Кампара, сын былога прэзідэнта Шарля Кампара, стаў старшынёй клуба. У сваім другім сезоне, ён вярнуў у клуб Ледзюка, які адразу ж заваяваў клубу выхад у першы дывізіён у 1977 годзе і выйграў чэмпіянат краіны на наступны год. Ледзюк пасля пакінуў клуб зноў у 1979 годзе. Новымі трэнерамі пачаргова былі Люсьен Мюлер і Жэрар Банід, абодва з якіх не здолелі спыніць падзенне клуба.

У пачатку 1980-х гадоў клуб зноў пачаў дабівацца поспехаў у нацыянальных спаборніцтвах. «Манака» атрымліваў тытулы амаль кожны другі год, гэта значыць Кубак Францыі ў 1980 годзе і 1985 годзе, чэмпіянат Францыі ў 1982 годзе, удзел у фінале Кубка Францыі ў 1984 годзе. У сезоне 1985/86, «Манака» перамог «Бардо» з лікам 9:0, што і да сённяшнага дня з’яўляецца адной з самых вялікіх перамог у гісторыі клуба[4].

Трафеі правіць

Склад правіць

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1   Бр Радослаў Маецкі 1999
2   Аб Вандэрсан 2001
3   Аб Гільерма Марыпан 1994
4   ПА Махамед Камара 2000
5   Аб Тыла Керэр 1996
6   ПА Дэніс Закарыя 1996
7   ПА Эльес Бен Сегір 2005
10   Нап Вісам Бен Едэр (капітан) 1990
12   ПА Каю Энрыкі 1997
14   Аб Ісмаіл Якабс 1999
16   Бр Філіп Кён 1998
17   ПА Аляксандр Галавін 1996
Паз. Імя Нар.
18   ПА Такумі Мінаміно 1995
19   ПА Юсуф Фафана 1999
20   Аб Касум Уатара 2004
21   ПА Магнес Акліуш 2002
22   Аб Махамед Салісу 1999
27   Нап Крэпен Дыята 1999
29   Нап Фоларын Балаган 2001
36   Нап Брэль Эмбало 1997
37   ПА Эдан Дыёп 2004
88   ПА Сунгуту Магаса 2003
99   Аб Вільфрыд Сінго 2000

Заўвагі правіць

Спасылкі правіць