ФК Нёман Масты

беларускі футбольны клуб

«Нёман»беларускі футбольны клуб з горада Масты. Заснаваны ў 1986 годзе.

Нёман
ФК Нёман Масты.png
Поўная назва ТДА «Спартыўны клуб "Нёман-Мастадрэў"»
Заснаваны 1986
Горад Масты, Беларусь
Стадыён «Нёман»
Умяшчальнасць: 2500
Галоўны трэнер Юрый Чакан
Чэмпіянат Другая ліга
2014 10 месца

Гісторыя правіць

Да 1991 гуляў у Чэмпіянаце БССР, потым апынуўся ў новастворанай Трэцяй лізе Чэмпіянату Беларусі. У 19992003 «Нёман» гуляў у Першай лізе, а з 2004 зноў выступаў у Другой лізе, дзе асаблівых поспехаў не меў.

2013 правіць

У сезоне 2013 «Нёман», узмацніўшыся некаторымі вопытнымі ігракамі (у тым ліку з спыніўшага выступленні ў чэмпіянаце гродзенскага «Белкарда»), павёў барацьбу за выхад у Першую лігу. Першы радок у табліцы хуценька захапіў гомельскі «Гомельчыгунтранс», а за другое месца пачалася барацьба паміж «Нёманам» і мінскай «Зоркай-БДУ». Цягам першага круга на другім месцы ішлі мастаўчане, але шэраг няўдалых матчаў «Нёмана» ў сярэдзіне другога круга дазволіў «Зорцы-БДУ» перагнаць канкурэнтаў. Але «Нёман» не здаваўся і атрымаў у канцы турніру 6 перамог запар (у тым ліку над «Гомельчыгунтрансам» 4:1 у 24-м туры — адзінае паражэнне гомельскага клуба ў турніры). «Зорка-БДУ» ж у перадапошнім туры прайграла «Оршы» (0:1) і саступіла другі радок мастаўчанам, якія занялі другое месца і атрымалі пуцёўку ў Першую лігу.

2014 правіць

Нягледзячы на атрыманае месца месца ў Першай лізе, мастоўская каманда не здолела знайсці фінансаванне для пераходу ў дывізіён вышэй. У лютым 2014 «Нёман» афіцыйна адмовіўся ад удзелу ў Першай лізе[1].

Застаўшыся ў Другой лізе, клуб у красавіку 2014, пасля падзелу турніру на групы, трапіў у групу Б[2]. Старт быў правалены — пасля першага круга «Нёман» займаў 11 месца з 12. Але ў другім крузе каманда стала трывала набіраць ачкі і здолела ўмяшацца ў барацьбу за першыя чатыры месцы, якія дазвалялі выйсці ў фінальны раўнд. Аднак прысуджанае перад апошнім турам тэхнічнае паражэнне за матч 14 тура пакінула мастаўчан на 5 месцы ў групе. У стыкавых мачтах яны саступілі «Віцебску-2» і атрымалі выніковае 10 месца ў лізе.

2015 правіць

У пачатку 2015 года «Нёман» меў істотныя фінансавыя праблемы, з-за чаго ўдзел у Другой лізе доўгі час заставаўся пад пытаннем. У красавіку 2015 года стала канчаткова вядома, што «Нёман» не выступіць у Другой лізе і пераходзіць у чэмпіянат вобласці[3].

Папярэднія назвы правіць

  • 1986—1995: «Дрэваапрацоўчык»
  • 1996—2013: «Нёман»
  • з 2014: «Нёман-Мастадрэў»

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Чэмпіянат і Кубак Беларусі правіць

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Трэцяя (Д3) 9 15 5 5 5 17–12 15 1/32 фінала
1992–93 Трэцяя (Д3) 11 30 6 13 11 31–37 25 1/8 фінала
1994–95 Трэцяя - А (Д3) 6 22 6 9 7 24–24 21 1/16 фінала
1995 Трэцяя - А (Д3) Зняўся з розыгрышу ў пачатку турніру
1996 Трэцяя - А (Д3) 7 28 14 3 11 53–52 45
1997 Трэцяя - Б (Д3) 6 28 13 6 9 54–44 45 Змена назваў ліг
1998 Другая - Б (Д3) 3 30 16 7 7 62–30 55 Атрыманне месца ў Першай лізе
1999 Першая (Д2) 6 30 14 10 6 49–30 52 1/16 фінала
2000 Першая (Д2) 3 30 17 4 9 57–30 55 1/32 фінала
2001 Першая (Д2) 14 28 5 4 19 21–57 19 1/32 фінала
2002 Першая (Д2) 11 30 9 7 14 36–47 34 1/16 фінала
2003 Першая (Д2) 15 30 5 5 20 26–54 20 1/32 фінала   Вылет у Другую лігу
2004 Другая (Д3) 8 24 8 4 12 24–31 28 1/32 фінала
2005 Другая (Д3) 9 26 7 7 12 23–27 28 1/32 фінала
2006 Другая (Д3) 9 32 10 7 15 43–54 37 1/32 фінала
2007 Другая (Д3) 8 30 10 12 8 33–27 42 1/32 фінала
2008 Другая (Д3) 10 30 12 3 15 43–38 39 1/16 фінала
2009 Другая (Д3) 8 26 8 9 9 31–28 33 1/16 фінала
2010 Другая (Д3) 9 34 14 6 14 54–50 48 1/32 фінала
2011 Другая (Д3) 9 30 11 4 15 31–54 37 1/32 фінала
2012 Другая (Д3) 11 36 13 7 16 50–54 46 1/16 фінала
2013 Другая (Д3) 2 24 15 6 3 64–29 51 1/32 фінала   Выхад у Першую лігу
2014 Другая - Б (Д3) 5 22 11 4 7 39–25 34 1/64 фінала Адмова і вяртанне ў Другую лігу
Матчы за 9 месца1 10 2 1 0 1 2–6
  • 1 Стыкавыя матчы супраць клуба «Віцебск-2», які заняў 5 месца ў групе А (1:0, 1:6).

Зноскі

Галоўныя трэнеры правіць

Спасылкі правіць