ФК Орша

беларускі футбольны клуб

«Орша» — беларускі футбольны клуб з горада Орша, заснаваны ў 1951 годзе[1]. Колеры — сіня-белыя. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Орша
ФК Орша (2016).gif
Поўная назва Дзяржаўная спартыўная ўстанова «Футбольны клуб „Орша“»
Мянушкі сіня-белыя, раёншчыкі
Заснаваны 1951
Горад Орша, Беларусь
Стадыён ЦСК
Умяшчальнасць: 2582
Галоўны трэнер Мікалай Кітаёў
Чэмпіянат Першая ліга
2023 14 месца
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

Адну з мянушак «раёншчыкі» клуб атрымаў з-за таго, што раней у горадзе адбываліся масавыя бойкі паміж жыхарамі розных раёнаў. Больш нейтральная мянушка — «ільняныя» — нарадзілася праз тое, што ў горадзе дзейнічае буйны ільнокамбінат.

Гісторыя правіць

Заснаваны ў 1951 годзе пад назвай «Труд». Найбольшы перыяд сваёй гісторыі выступаў пад назвай «Старт». Выступаў у чэмпіянаце БССР па футболе, пераважна ў вышэйшым дывізіёне. У 1971 годзе дайшоў да фіналу Кубка БССР, але прайграў жодзінскаму «Тарпеда». У тым жа годзе гуляў супраць ленінградскага «Дынама» ў 1/16 фіналу Кубка СССР сярод аматарскіх калектываў і выбіў сапернікаў з яго. Але ў 1/8 фіналу саступіў рыжскаму клубу ВЭФ 1:3.

У 1990-х клуб меў назву «Легмаш» (з 1997 мае сучасную назву), здолеў выйсці ў Другую лігу, дзе правёў некалькі сезонаў да 2001, калі з-за фінансавых праблем зняўся з чэмпіянату.

Праз тры гады клуб вярнуўся ў Другую лігу, але на гэты раз клуб здолеў толькі ў 2005 выйсці ў дывізіён вышэй, пасля чаго зноў апынуўся ў Другой лізе, дзе доўгі час знаходзіўся ў канцы табліцы.

У сярэдзіне сезона 2013 у клуб прыйшлі некалькі дасведчаных гульцоў, якія мелі досвед выступленняў у Вышэйшай лізе і ў замежных чэмпіянатах. У выніку гэта дазволіла «Оршы» ўзняцца на 6-ты радок. У сезоне 2014 каманда ўпэўнена правяла першы этап, дзе атрымала першае месца ў групе, не пацярпеўшы ніводнай паразы. У фінальным этапе «Орша» таксама спачатку ішла на першым месцы, але пазней шэраг няўдач адкінуў каманду на трэці радок. Толькі ў апошнім туры, дзякуючы нічыі з «Крумкачамі», «Орша» засталася на трэцім радку і атрымала месца ў Першай лізе. Станам на 2014 год «Орша» была самым папулярным клубам Другой лігі паводле глядацкага інтарэсу — гэта была адзіная каманда, што збірала ў сярэднім больш за 1000 чалавек на матчы.

У сезоне 2015 каманда ішла ўнізе турнірнай табліцы і заняла 14-е месца з 16. У сезоне 2016 быў павялічаны бюджэт клуба, дзякуючы чаму яго склад папоўніў шэраг вопытных ігракоў, а галоўным трэнерам быў прызначаны Юрый Канаплёў, які доўгі час працаваў з «Віцебскам». «Орша» здолела замацавацца ў сярэдзіне турнірнай табліцы і заняла 7-е месца з 14. У сезоне 2017, нягледзячы на добры пачатак, «Орша» хутка апынулася ў сярэдзіне турнірнай табліцы і заставалася там да канца сезона, заняўшы 10-е месца з 16.

У пачатку 2018 года новым галоўным трэнерам каманды стаў Вячаслаў Акшаеў. «Орша» добра распачала сезон, але потым стала цярпець паражэнне за паражэннем. У жніўні трэнерам замест Акшаева быў прызначаны Сяргей Вехцеў, істотна змяніўся склад каманды, які быў папоўнены віцебскімі ігракамі. Сезон каманда скончыла на 12-м месцы з 15. Вехцеў заставаўся трэнерам і ў сезоне 2019, калі «Орша» стала 10-й, а нападнік клуба Дзмітрый Іваноў з 17 галамі стаў другім бамбардзірам Першай лігі. У сезоне 2020 «Орша» адмовілася ад актыўнага супрацоўніцтва з «Віцебскам», больш запрашалі ігракоў з Магілёва і з Расіі. Галоўным трэнерам сезон пачынаў Аляксандр Вопсеў, у кастрычніку яго замяніў Мікалай Бранфілаў, аднак вынікі амаль не змяніліся — «Орша» амаль увесь сезон правяла ў сярэдзіне і ніжняй палове табліцы, скончыла турнір на 11 месцы.

У сезоне 2021, нягледзячы на істотную змену складу, клуб працягваў рабіць стаўку на вопытных ігракоў, падмацаваўшыся таксама шэрагам маладых выканаўцаў і расійскімі ігракамі. Па турнірнай дыстанцыі каманда ішла роўна, знаходзілася амаль увесь час трохі ніжэй сярэдзіны табліцы. У верасні 2021 года галоўны трэнер каманды Мікалай Бранфілаў пакінуў клуб, некаторы час абавязкі галоўнага трэнера выконваў яго памочнік Алег Чарапнёў, а ў кастрычніку новым трэнерам стаў Ігар Чумачэнка, які раней узначальваў магілёўскі «Дняпро». На гэты час каманда ўжо ўпэўнена замацавалася на 9-м месцы з 12, дзе і скончыла сезон.

У сезоне 2022 каманда працягвала знаходзіцца пераважна ў сярэдзіне табліцы. Выступала нестабільна, буйныя паражэнні змяняліся перамогамі над фаварытамі. Чэмпіянат «Орша» завяршыла на 9-м месцы з 13. У сезоне 2023 каманда на працягу турніру знаходзілася ў другой палове табліцы і скончыла чэмпіянат на 14-м радку з 17.

Эмблемы правіць

Папярэднія назвы правіць

  • 1951—1956: «Труд»
  • 1956—1959: ЗШМ
  • 1960—1965: «Машынабудаўнік»
  • 1965—1989: «Старт»
  • 1990—1994: «Легмаш»
  • 1995: «Максім-Орша»
  • 1996: «Максім-Легмаш»
  • 1997—2005: «Орша»
  • 2006: «Орша-Белаўтасервіс»
  • з 2007: «Орша»

Дасягненні правіць

БССР правіць

  • Фіналіст Кубка БССР: 1971
  • 4-е месца ў чэмпіянаце БССР[ru] (1971)
  • 4-разовы чэмпіён Віцебскай вобласці (1968, 1970, 1972, 1977). 4-разовы ўладальнік Кубка Віцебскай вобласці (1961, 1971, 1972, 1976). 7-разовы сярэбраны прызёр чэмпіянату Віцебскай вобласці (1973, 1980, 1982, 1983, 1984, 1989, 2002). 4-разовы бронзавы прызёр чэмпіянату Віцебскай вобласці (1966, 1974, 1975, 1979).

Рэспубліка Беларусь правіць

Цяперашні склад правіць

Станам на красавік 2024 года[2].

Паз. Імя Нар.
1   Бр Андрэй Ігнатовіч (у арэндзе з «Дняпра») 2003
33   Бр Раман Краўчанка 2004
4   Аб Станіслаў Іршаў 1998
18   Аб Мікіта Волчанка 2002
46   Аб Данііл Пахомаў 2003
55   Аб Сяргей Мельнік 1995
82   Аб Віталь Шалычаў 2001
  Аб Мікіта Цюніс 2003
7   ПА Аляксей Чарнадараў 2001
10   ПА Павел Расолька 1993
11   ПА Дзмітрый Тамела (у арэндзе з «Нафтана») 1992
14   ПА Аляксандр Кучараў 1995
Паз. Імя Нар.
17   ПА Арцём Антонаў 2000
20   ПА Уладзіслаў Пунінскі (у арэндзе з «Дняпра») 2002
21   ПА Глеб Жалезнікаў 1997
23   ПА Арцём Ганжураў 2003
70   ПА Павел Сушкоў 2004
91   ПА Натан Шамсіеў 2003
  ПА Ягор Малаткоў (у арэндзе з «Дняпра») 2003
9   Нап Дзмітрый Ціхаміраў 1999
77   Нап Уладзіслаў Кармішын 1995
  Нап Кантэмір Сабліраў 2006
  Нап Віталь Булыга 1980

Трэнерскі штаб правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Чэмпіянат і Кубак Беларусі правіць

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Трэцяя (Д3) 6 15 7 3 5 19–20 17 1/16 фіналу
1992/93 Трэцяя (Д3) 4 30 15 8 7 46–29 38 1/16 фіналу
1993/94 Трэцяя (Д3) 6 34 16 8 10 49–40 40 1/16 фіналу
1994/95 Трэцяя — Б (Д3) 3 22 16 2 4 54–22 34 1/32 фіналу
1995 Трэцяя — Б (Д3) 1 12 8 3 1 21–10 27   Выхад у Другую лігу
1996 Другая (Д2) 8 24 10 2 12 33–45 32 1/16 фіналу
1997 Другая (Д2) 14 30 7 3 20 34–61 24
1998 Першая (Д2) 14 30 5 8 17 23–59 23 Змена назваў ліг
1999 Першая (Д2) 9 30 10 9 11 46–37 39
2000 Першая (Д2) 9 30 12 8 10 48–44 44 1/32 фіналу
2001 Першая (Д2) 12 28 9 1 18 40–74 28 1/32 фіналу Пераход на аматарскі ўзровень
2002—2003 Выступленне ў чэмпіянаце Віцебскай вобласці (Д4)
2004 Другая (Д3) 2 24 17 2 5 67–24 53 1/32 фіналу   Выхад у Першую лігу
2005 Першая (Д2) 15 30 6 6 18 33–74 24 1/16 фіналу   Вылет у Другую лігу
2006 Другая (Д3) 12 32 10 2 20 44–79 28 1/32 фіналу
2007 Другая (Д3) 13 30 7 4 19 34–63 25 1/32 фіналу
2008 Другая (Д3) 12 30 10 4 16 45–55 34 1/32 фіналу
2009 Другая (Д3) 14 26 3 6 17 17–53 15 1/32 фіналу
2010 Другая (Д3) 15 34 10 3 21 40–75 33 1/32 фіналу
2011 Другая (Д3) 15 30 6 3 21 31–86 21 1/32 фіналу
2012 Другая (Д3) 17 36 9 8 19 30–72 75 1/32 фіналу
2013 Другая (Д3) 6 24 10 5 9 41–25 35 1/32 фіналу
2014 Другая — А (Д3) 1 22 17 5 0 46–10 56 1/64 фіналу Выхад у фінальны этап
Фінальны этап 3 14[A] 7 6 1 25–12 27   Выхад у Першую лігу
2015 Першая (Д2) 14 30 3 8 19 24–70 17 1/16 фіналу
2016 Першая (Д2) 7 26 9 10 7 43–34 37 1/16 фіналу
2017 Першая (Д2) 10 30 10 7 13 48–48 37 1/8 фіналу
2018 Першая (Д2) 12 28 8 3 17 33–53 27 1/16 фіналу
2019 Першая (Д2) 10 28 9 4 15 33–61 31 1/32 фіналу
2020 Першая (Д2) 11 26 7 6 13 30–42 24[B] 1/16 фіналу
2021 Першая (Д2) 9 33 9 7 17 41–60 34 1/16 фіналу
2022 Першая (Д2) 9 24 7 6 11 33–52 27 1/16 фіналу
2023 Першая (Д2) 14 32 8 7 17 50–62 31 1/32 фіналу
  1. Улічваючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 8 матчаў, 3—4—1, розніца мячоў 13—8.
  2. З каманды зняты 3 ачкі за ўдзел ігракоў клуба ў дагаварных матчах у сезонах 2017—2018.

Галоўныя трэнеры правіць

Крыніцы правіць

  1. ФК "Труд". Заснаваньне нашага клуба (бел. (тар.)). Старонка фанатаў «Оршы» ў LiveJournal (21 сакавіка 2013). Праверана 1 снежня 2023.
  2. От "Энергетика-БГУ" и "Белшины" до дублей. Заявки команд первой лиги (сезон-2024) (руск.). football.by (5 красавіка 2024). Праверана 9 красавіка 2024.

Спасылкі правіць