ФК Порту

партугальскі футбольны клуб

«Порту» (парт.: Porto) — партугальскі футбольны клуб з горада Порту. 30-разовы чэмпіён Партугаліі, 19-разовы ўладальнік Кубка Партугаліі і 23-разовы ўладальнік Суперкубка Партугаліі. Двухразовы ўладальнік Кубка чэмпіёнаў (1987, 2004), уладальнік Кубка УЕФА (2003), пераможца Лігі Еўропы (2011). Клуб быў заснаваны 28 верасня 1893 года[1][2][3], з’яўляецца прадстаўніком «вялікай тройкі» футбольных клубаў Партугаліі разам з «Бенфікай» і «Спортынгам». Прыхільнікаў «Порту» часцяком называюць «цмокамі».

Порту
Выява лагатыпа
Поўная назва Futebol Clube do Porto
Заснаваны 28 верасня 1893
Горад Порту, Партугалія
Стадыён Эштадыу ду Драган
Умяшчальнасць: 50 033
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Прымейра-ліга
2022/23 2 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Порту» з’яўляецца другім самым паспяховым партугальскім футбольным клубам, маючы на сваім рахунку 67 нацыянальных тытулаў. Больш, паводле гэтага паказчыку, толькі ў «Бенфікі». Акрамя таго, клуб мае рэкордную серыю з пяці перамог запар у чэмпіянаце Партугаліі, якія клуб атрымліваў з 1995 па 1999 гады. «Порту» мае і значныя перамогі ў міжнародных спаборніцтвах. Гэтак клуб мае перамогі ў такіх турнірах, як Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў 1986/87, Міжкантынентальны кубак 1987, Суперкубак УЕФА 1987, стаўшы такім чынам адным з нешматлікіх клубаў у свеце, якія маюць перамогі трох асноўных міжнародных тытулаў адначасова і адзіным такім у Партугаліі, Кубак УЕФА 2003, Ліга чэмпіёнаў УЕФА 2003/2004, Міжкантынентальны кубак 2004, Ліга Еўропы УЕФА 2010/2011.

«Порту» быў адным з членаў-заснавальнікаў Прымейра-Лігі ў 1933 годзе, і, разам з «Бенфікай» і «Спортынгам», ён ніколі не вылятаў з першага дывізіёна партугальскага футбола. Таксама «Порту» быў адным з членаў-заснавальнікаў расфарміраванай G-14, а таксама з’яўляецца членам Еўрапейскай асацыяцыі клубаў.

Стадыён правіць

 
Галоўны ўваход на стадыён

Хатнія матчы клуб праводзіць на «Эштадыу ду Драган», які літаральна перакладаецца як стадыён цмокаў, у Порту. Стадыён быў пабудаваны ў 2003 годзе як замена старога клубнага стадыёна, «Эштадыу даш Анташ», і як месца для правядзення матчаў чэмпіянату Еўропы 2004. Стадыён мае ўмяшчальнасць у 50 399 заўзятараў, а ўсе месцы з’яўляюцца сядзячымі. Назва стадыёна паходзіць ад прысутнасці дракона на гербе горада Порту ў часы існавання манархіі.

Спланаваны стадыён быў архітэктарам Мануэлем Салгаду і пабудаваны забудоўшчыкам Grupo Amorim. Кошт аб’екта склаў амаль 98 млн еўра, з якіх амаль 18,5 млн было ўтрымана з падаткаплацельшчыкаў. Каб падтрымліваць выдаткі, кожная трыбуна атрымала адну ці дзве спонсарскія назвы. Гасцявы сектар на стадыёне размяшчаецца ў левым куце паўночнай трыбуны, у той час як прыхільнікі мясцовага клуба месцяцца на паўднёвай трыбуне.

У недалёкім мінулым было завершана будаўніцтва мульты-спартыўнай арэны каля стадыёна, для іншых кантраляваных клубам спартыўных каманд, як каманды па гандболе і баскетболе, якія з’яўляюцца рэгулярнымі прэтэндэнтамі на нацыянальныя тытулы, а таксама каманда па хакеі на роліках, якая з’яўляецца адной з найлепшых у гэтым відзе спорту ва ўсім свеце.

Музей правіць

Футбольны клуб «Порту» мае больш чым 20 кубкаў і трафеяў у экспазіцыі свайго музея, які размяшчаецца ў межах стадыёна. Музей яшчэ не адчынены для публічнага прагляду, аднак у недалёкай будучыні плануецца яго адкрыццё.

Склад правіць

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
2   Аб Фабіу Кардозу 1994
3   Аб Пепэ (капітан) 1983
5   Аб Іван Маркана 1987
6   ПА Стывен Эўштакіу 1996
8   ПА Марка Груіч 1996
9   Нап Мехдзі Тарэмі 1992
10   Нап Франсішку Кансейсан 2002
11   Нап Пепэ 1997
12   Аб Зайду Санусі 1997
13   Нап Галену 1997
14   Аб Клаўдыу Рамуш 1991
15   Аб Хорхэ Санчэс 1997
16   ПА Ніка Гансалес 2002
17   ПА Іван Хаймэ 2000
18   Аб Вендэл 1993
19   Нап Дэні Лоадэр 2000
Паз. Імя Нар.
20   ПА Андрэ Франку 1998
22   ПА Алан Варэла 2001
23   ПА Жуан Марыу 2000
28   ПА Рамарыу Баро 2000
29   Нап Тоні Марцінес 1997
30   Нап Эванілсан 1999
31   Аб Атавіу 2002
55   Аб Жуан Мендыш 2000
67   ПА Вашку Соса 2003
70   Нап Гансалу Боржыс 2001
71   Бр Франсішку Мейшэду 2001
87   ПА Бернарду Фолья 2002
91   Бр Гансалу Рыбейру 2006
94   Бр Самуэл Португал 1994
97   Аб Зэ Педру 1997
99   Бр Дыёгу Кошта 1999

Крыніцы правіць

  1. Rab MacWilliam; Tom Macdonald (2001-10). The World Encyclopedia of Soccer: A Complete Guide to the Beautiful Game. Lorenz Books. ISBN 978-0-7548-0828-2.
  2. Keir Radnedge (2001). The illustrated encyclopedia of soccer. Universe Pub. ISBN 978-0-7893-0670-8.
  3. Gustavo Poli; Lédio Carmona (2006). Almanaque do futebol(недаступная спасылка). ISBN 978-85-7734-002-6.

Спасылкі правіць