ФК Рэчыца-2014

былы беларускі футбольны клуб

«Рэчыца-2014» — былы беларускі футбольны клуб з горада Рэчыца, заснаваны ў 1952 годзе. Па выніках сезона 2015 клуб страціў месца ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі і спыніў існаванне.

Рэчыца-2014
ФК Рэчыца-2014.gif
Заснаваны 1952
Расфарміраваны 2016
Горад Рэчыца, Беларусь
Стадыён «Цэнтральны»
Умяшчальнасць: 3000
Прэзідэнт Аляксандр Зяйналаў
Галоўны трэнер Міхаіл Ерамчук
Чэмпіянат Першая ліга
2015 16 месца

Гісторыя правіць

Футбольны клуб у Рэчыцы быў заснаваны ў 1952 годзе пад назвай «Дняпровец», выступаў у чэмпіянатах БССР. У 1991 годзе клуб стаў апошнім пераможцам Другой лігі чэмпіянату БССР (другі дывізіён) і атрымаў павышэнне. У 1992—2013 гадах каманда была вядомая пад назвай «Ведрыч» (пазней «Ведрыч-97»).

У 19921996 гадах клуб гуляў у Першай лізе чэмпіянату Беларусі, потым апусціўся дывізіёнам ніжэй. У 20002001 гадах вярнуўся ў эліту, а з 2002 па 2015 год клуб гуляў у Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Па выніках сезона 2004 атрымаў права гуляць у Вышэйшай лізе, але адмовіўся і застаўся ў другім па рангу дывізіёне беларускага футбола.

2013 правіць

Сезон 2013 пачаўся для каманды няўдала. «Ведрыч-97» у першых пяці турах не здолеў забіць ніводнага гола і апынуўся ў канцы табліцы. Улетку быў звольнены галоўны трэнер Леанід Савіцкі. Пад кіраўніцтвам Міхаіла Ерамчука, а потым чарговы раз вярнуўшагася ў клуб Аляксандра Бразевіча клуб стаў набіраць ачкі. Гэтаму садзейначала і паляпшэнне фінансавага становішча каманды, дзякуючы чаму ў клуб прыйшлі некалькі ігракоў з Вышэйшай лігі. «Ведрыч-97» падняўся да сярэдзіны табліцы, але няўдалы фініш пакінуў каманду на 11 месцы.

2014 правіць

У лютым 2014 клуб, які доўгі час быў вядомы пад назвай «Ведрыч-97», змяніў форму ўласнасці і стаў менавацца «Рэчыца-2014»[1]. У сакавіку 2014 была зацвержана новая эмблема клуба з выявай «Пагоні»[2].

Сезон каманда пачала добра, адразу апынуўшыся сярод лідараў чэмпіянату. Шэраг няўдач у пачатку другога кругу, аднак, адкінуў рэчычан у сярэдзіну табліцы, і яны выключылыся з барацьбы за прызавыя месцы. Тым не менш, добры фініш дазволіў камандзе ўзняцца на пятае месца, якое стала лепшым у чэмпіянаце за 10 апошніх гадоў.

2015 правіць

У сезоне 2015 «Рэчыца-2014» сутыкнулася з сур’ёзнымі фінансавымі праблемамі. Каманду пакінулі асноўныя ігракі, і незадоўга да пачатку чэмпіянату стала вядома аб зыходзе з клуба галоўнага трэнера Аляксандра Бразевіча. Каманду, якую ўзначаліў Міхаіл Ерамчук, склалі ў асноўным рэчычане, многія з якіх гулялі за клуб у якасці аматараў. У выніку «Рэчыца-2014» хутка апынулася на апошнім радку, на якім засталася да самага канца чэмпіянату, у выніку выбыла ў Другую лігу.

2016 правіць

14 студзеня 2016 года ў сацыяльных сетках з’явілася інфармацыя пра пачатак працэсу ліквідацыі клуба, якую 5 лютага пацвердзіў дырэктар «Рэчыцы-2014» Юрый Здрок[3]. У выніку прафесійны клуб спыніў існаванне.

У другой палове 2016 года каманда Рэчыцкага раёна (фактычна пераемнік «Рэчыцы-2014») прымала ўдзел у чэмпіянаце Гомельскай вобласці.

У красавіку 2017 года ў Рэчыцы была заснаваная новая каманда, «Спадарожнік», якая ў далейшым стала прадстаўляць горад на рэспубліканскай арэне.

Назвы правіць

  • 1952—1961: «Дняпровец»
  • 1962—1976: «Дняпро»
  • 1977—1979: «Нафтавік»
  • 1980—1991: «Спадарожнік»
  • 1992—1996: «Ведрыч»
  • 1997—2013: «Ведрыч-97»
  • 2014—2016: «Рэчыца-2014»

Эмблемы правіць

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Чэмпіянат і Кубак Беларусі правіць

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Першая (Д1) 8 15 6 3 6 17–19 15 1/16 фіналу
1994/1995 Першая (Д1) 15 32 7 7 18 30–61 21 Фіналіст
1993/1994 Першая (Д1) 12 30 7 7 16 20–41 21 1/8 фіналу
1994/1995 Першая (Д1) 9 30 10 8 12 24–33 28 Чвэрцьфінал
1995 Першая (Д1) 14 15 4 3 8 22–20 15 1/16 фіналу
1996 Першая (Д1) 16 30 4 3 23 14–57 15 1/8 фіналу   Вылет у Другую лігу
1997 Другая (Д2) 6 30 13 7 10 44–34 46 1/16 фіналу
1998 Першая (Д2) 6 30 13 6 11 42–37 45 1/16 фіналу Змена назваў ліг
1999 Першая (Д2) 2 30 16 10 4 56–30 58 1/16 фіналу   Выхад у Вышэйшую лігу
2000 Вышэйшая (Д1) 12 30 6 11 13 23–36 29 Паўфінал
2001 Вышэйшая (Д1) 14 26 2 2 22 17–60 8 1/8 фіналу   Вылет у Першую лігу
2002 Першая (Д2) 4 30 19 4 7 55–25 61 1/16 фіналу
2003 Першая (Д2) 4 30 16 5 9 52–29 53 1/16 фіналу
2004 Першая (Д2) 2 30 18 8 4 46–21 62 1/16 фіналу   Выхад у Вышэйшую лігу
2005 Першая (Д2) 8 30 11 6 13 37–41 39 1/16 фіналу Адмова і вяртанне ў Першую лігу
2006 Першая (Д2) 7 26 10 6 10 31–32 36 1/8 фіналу
2007 Першая (Д2) 10 26 9 6 11 29–26 33 1/16 фіналу
2008 Першая (Д2) 6 26 12 3 11 39–34 39 1/16 фіналу
2009 Першая (Д2) 8 26 10 5 11 40–47 35 1/16 фіналу
2010 Першая (Д2) 14 30 8 6 16 29–46 30 1/16 фіналу
2011 Першая (Д2) 6 30 13 7 10 40–34 46 1/8 фіналу
2012 Першая (Д2) 7 28 9 12 7 40–24 39 1/16 фіналу
2013 Першая (Д2) 11 30 9 12 9 47–36 39 1/16 фіналу
2014 Першая (Д2) 5 30 13 7 10 41–36 46 1/16 фіналу
2015 Першая (Д2) 16 30 2 5 23 14–66 11 1/16 фіналу   Вылет у Другую лігу, спыненне існавання

Галоўныя трэнеры правіць

Зноскі

Спасылкі правіць