ФК Шахцёр Салігорск

беларускі футбольны клуб

«Шахцёр» — беларускі футбольны клуб з горада Салігорска. Чэмпіён Беларусі (2005, 2020, 2021), уладальнік Кубка Беларусі (2004, 2014, 2019).

Шахцёр Салігорск
ФК Шахцёр Салігорск.gif
Поўная назва ЗАТ «Футбольны клуб „Шахцёр“»
Заснаваны 1961
Горад Салігорск, Беларусь
Стадыён «Будаўнік»
Умяшчальнасць: 4200
Дырэктар Дзмітрый Агееў
Галоўны трэнер Станіслаў Сувораў
Чэмпіянат Вышэйшая ліга
2023 13 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

Гісторыя правіць

Клуб заснаваны ў 1961 годзе. З 1969 года клуб гуляў у Першай лізе чэмпіянату БССР. З 1992 года — у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

У пачатку сезона 2021 фан-рух «Шахцёра» адмовіўся падтрымліваць клуб, пакуль у краіне працягваюцца палітычныя судовыя справы, збіццё і забойства людей за ўласныя меркаванні[1].

У сезоне 2022 года каманда фінішавала ў чэмпіянаце на першым месцы. 30 студзеня 2023 года ў клубе адбыліся ператрусы, быў затрыманы дырэктар Аляксандр Марчанка. Пазней стала вядома, што Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь распачаў крымінальную справу па факце спробы подкупу ўдзельнікаў спартыўных спаборніцтваў[2]. 11 мая 2023 года Беларуская федэрацыя футбола па выніках справы па дагаварным матчам пакарала «Шахцёр»: клуб быў пазбаўлены чэмпіёнства 2022 года, 30 ачкоў у чэмпіянаце 2023 года і 20 ачкоў у чэмпіянаце 2024 года, атрымаў штраф; дыскваліфікацыі і штрафы таксама атрымалі прадстаўнікі клуба Аляксандр Уладзіміравіч Марчанка і Уладзімір Нідэргаус, футбаліст Мікіта Корзун; таксама быў ануляваны вынік матча 30-га тура 2022 года з бабруйскай «Белшынай» (4:1), абедзвюм камандам прысуджаны тэхнічныя паражэнні (-:-)[3]. У той жа дзень клубу было адмоўлена ў атрыманні ліцэнзіі УЕФА, з-за чаго ён быў пазбаўлены права ўдзельнічаць у Лізе чэмпіёнаў[4]. 22 мая 2023 года «Шахцёр» быў пазбаўлены яшчэ 5 ачкоў у чэмпіянаце 2023 года[5]. У выніку каманда адразу апынулася ў канцы табліцы, пазней з-за нявыплат былым ігракам на «Шахцёр» былі накладзены забароны на трансферы, многія ігракі летам 2023 года пакінулі клуб. Тым не меней, нягледзячы на пагаршэнне вынікаў, каманда засталася баяздольнай і перагнала ў табліцы мінскі «Энергетык-БДУ» і бабруйскую «Белшыну», скончыўшы сезон на 13-м месцы з 15.

Дасягненні правіць

БССР правіць

Рэспубліка Беларусь правіць

Цяперашні склад правіць

Станам на красавік 2024 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[6].

Паз. Імя Нар.
1   Бр Сяргей Ігнатовіч 1992
32   Бр Сяргей Чэрнік 1988
35   Бр Ігар Малашчыцкі 2002
  Бр Мікіта Доўнар 2006
2   Аб Андрэй Макаранка 2002
3   Аб Макар Ліцкевіч 2002
4   Аб Сямён Шасцілоўскі 1994
12   Аб Дзяніс Гружэўскі 2000
14   Аб Ілья Лукашэвіч 1998
19   Аб Ілья Свірыдзенка 2002
22   Аб Мікіта Баранок 2004
80   Аб Кірыл Янкоўскі 1999
  Аб Юрый Басалыга 2004
  Аб Максім Бурко 2004
  Аб Павел Дубоўскі 2005
10   ПА Валон Ахмедзі (капітан) 1994
17   ПА Уладзіслаў Кабышаў 2001
21   ПА Вячаслаў Прыгодзіч 2004
Паз. Імя Нар.
23   ПА Максім Кавалевіч 2002
29   ПА Андрэй Кабышаў 2003
49   ПА Андрэй Дзенісюк 2005
55   ПА Мікіта Капленка 1995
77   ПА Мікалай Сотнікаў 2005
87   ПА Вадзім Марцінкевіч 2004
99   ПА Іван Зянькоў 2003
  ПА Максім Зыль 2003
  ПА Георгій Кукушкін 2005
  ПА Данііл Падбярозны 2003
  ПА Дзмітрый Селіванаў 2004
  ПА Арцём Смальцар 2005
27   Нап Станіслаў Стэфановіч 2004
28   Нап Арсеній Чакур 2005
88   Нап Дзяніс Кавалевіч 2003
89   Нап Аляксей Гарост 2004
  Нап Марк Буланаў 2005

Ігракі ў арэндзе правіць

Паз. Імя Нар.
  Бр Іван Стош (у «Асіповічах» да снежня 2024 года) 2005
  Аб Станіслаў Быліновіч (у «Маладзечне» да снежня 2024 года) 2004
  Аб Дзмітрый Шуляк (у «Хвалі» да снежня 2024 года) 2002
Паз. Імя Нар.
  ПА Багдан Куцій (у «Маладзечне» да снежня 2024 года) 2003
  Нап Ціхан Плакса (у «Баранавічах» да снежня 2024 года) 2004

Трэнерскі штаб правіць

Рэзервовы склад правіць

У сезоне 2024 рэзервовая каманда пад назвай «Шахцёр-2» выступае ў Першай лізе.

Статыстыка выступленняў правіць

Галоўныя трэнеры правіць

Заўвагі правіць

  1. а б Клуб пазбаўлены чэмпіёнства 2022 года, 30 ачкоў у чэмпіянаце 2023 года і 20 ачкоў у чэмпіянаце 2024 года па выніках справы аб дагаварных матчах[3].
  2. Каманда заняла апошняе месца, але засталася ў найвышэйшым дывізіёне дзякуючы спыненню існавання двух вышэйшых клубаў.
  3. Вынік матча 30-га тура з бабруйскай «Белшынай» (4:1) быў ануляваны, абедзвюм камандам прысуджаны тэхнічныя паражэнні (-:-)[3].
  4. Рашэннем Камітэта кантрольна-дысцыплінарнага і па этычных пытаннях АБФФ ад 11 мая 2023 года «Шахцёр» пазбаўлены 30 ачкоў у сувязі з арганізацыяй дагаварных матчаў, а таксама ажыцяўленнем неправамернага фінансавага стымулявання[3]. Рашэннем Камітэта па клубным ліцэнзаванні АБФФ ад 22 мая 2023 года «Шахцёр» пазбаўлены яшчэ 5 ачкоў за парушэнні Рэгламенту АБФФ па ліцэнзаванні і кантролі дзейнасці клубаў[5].

Крыніцы правіць

  1. Фанаты белорусских футбольных клубов массово объявляют о бойкоте матчей (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (28 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2021. Праверана 28 лютага 2021.
  2. Не "договорняк", а стимулирование: матч с "Белшиной" ни при чем, но у "Шахтера" все равно большие проблемы. Что известно на данный момент? (руск.). football.by (31 студзеня 2023). Праверана 6 снежня 2023.
  3. а б в г Официально (руск.). АБФФ (11 мая 2023). Праверана 6 снежня 2023.
  4. Решение Комитета по клубному лицензированию АБФФ (руск.). АБФФ (11 мая 2023). Праверана 6 снежня 2023.
  5. а б Заседание Комитета по клубному лицензированию АБФФ. Итоги (руск.). АБФФ (22 мая 2023). Праверана 6 снежня 2023.
  6. Состав (руск.). Афіцыйны сайт «Шахцёра». Праверана 1 красавіка 2024.

Спасылкі правіць