Фазлідзін Мухамадзіеў

Фазлідзін Мухамадзіеў (15 чэрвеня 1928, г. Самарканд, Узбекістан — 6 кастрычніка 1986) — таджыкскі пісьменнік. Народны пісьменнік Таджыкістана (1986).

Фазлідзін Мухамадзіеў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 чэрвеня 1928(1928-06-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 кастрычніка 1986(1986-10-06) (58 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, журналіст
Узнагароды

Творчасць правіць

Друкаваўся з 1955 года. У кнігах нарысаў і апавяданняў «Перасяленцы» (1959), «Сад кахання» (1969), аповесцях «Узрыў, якога не было» (1961), «Домік на ускраіне» (1962), «Зайнабібі» (1964), «Падарожжа на той свет, або Аповесць пра вялікага Хаджу» (1966), «Японскі шоўк» (1982), рамане «Вуглавая палата» (1974) надзённыя сацыяльна-палітычныя і маральна-этычныя праблемы. У творах спалучаў лірызм і тонкі гумар, паглыблены псіхалагізм, публіцыстычны пафас і дакументалізм.

На беларускую мову асобныя творы Ф. Мухамадзіева пераклалі М. Стральцоў, Г. Ткачова.

Літаратура правіць