Файфель Якаўлевіч Шульц

беларускі хірург

Файфель Якаўлевіч Шульц (24 жніўня 1901 — 1 кастрычніка 1963) — беларускі хірург і арганізатар аховы здароўя. Заслужаны ўрач БССР (1949)[1].

Файфель Якаўлевіч Шульц
Дырэктар (рэктар) Мінскага медыцынскага інстытута
1937 — 1941
Папярэднік Кандрат Кандратавіч Манахаў
Пераемнік Захар Кузьміч Магілеўчык
дырэктар (рэктар) Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў
1944 — 1946
Папярэднік першы на пасадзе
Пераемнік Уладзімір Вікенцьевіч Бабук
Нараджэнне 24 жніўня (6 верасня) 1901
Смерць 1 кастрычніка 1963(1963-10-01) (62 гады)
Месца пахавання
Дзейнасць хірург, медыцынскі адміністратар, галоўны ўрач, урач
Месца працы
Узнагароды
Заслужаны ўрач Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Дырэктар Мінскага медыцынскага інстытута, адначасова асістэнт кафедры шпітальнай хірургіі (1937), дырэктар Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў (1944), галоўны ўрач 1-й Рэспубліканскай клінічнай бальніцы[1].

Пахаваны на Усходніх могілках г. Мінска (Беларусь), участак № 23[1].

Навуковая і арганізатарская дзейнасць правіць

Займаўся паталогіяй шчытападобнай залозы, вострымі хірургічнымі захворваннямі брушной поласцi, арганізацыяй экстранай хірургічнай дапамогі[1].

Узнагароды правіць

Меў баявыя ўзнагароды ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны[1].

Зноскі