Фактар.BY
«Фактар.BY» — беларускае музычнае шоу талентаў, асноўнай мэтай якога з’яўляецца пошук і развіццё таленавітых канкурсантаў. Прэм’ера адбылася 9 кастрычніка 2021 года на канале «Беларусь 1»[1]. Перад пачаткам другога сезона праект змяніў назву з «Х-Фактар. Беларусь» на «Фактар. BY»[2][3].
Фактар.BY | |
---|---|
Вытворчасць | Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь |
Краіна вытворчасці | |
Колькасць сезонаў | 3 |
Вяшчанне | |
Тэлеканал(ы) | Беларусь 1 |
tvr.by/special/faktor-by/ |
Для праекта на базе «Беларусьфільма» быў створаны здымачны горад з шоў-інфраструктурай. Галоўная сцэна — самы вялікі павільён Беларусі плошчай 1200 квадратных метраў і больш за сотню светлавых установак. Акрамя таго, арганізатары задзейнічаюць 24 камеры, а таксама дзве перасоўныя тэлевізійныя станцыі — «Еўфрасіння» і «Рагнеда». Усе канкурсанты выбіраюцца шляхам публічных выступленняў або падачы анлайн-заявак[4][5].
Фармат правіць
Перадкастынгі правіць
На дадзеным этапе канкурсанты дзеляцца на чатыры катэгорыі: дзяўчаты і хлопцы ўзросту ад 16 да 24 гадоў, удзельнікі ад 25 гадоў і больш, а таксама вакальныя калектывы[6]. У рэпертуары ў канкурсантаў павінны прысутнічаць мінімум 2 кампазіцыі. Выступ адбываецца без фанаграмы і музычнага суправаджэння[7].
Тэлекастынгі і прамыя эфіры правіць
9 кастрычніка 2021 года ў эфір выйшаў першы выпуск першага сезона[8]. Усяго было 17 выпускаў: 9 тэлекастынгаў (выпускі выходзілі ў суботу і нядзелю ўвечары), 2 выпускі з трэніровачнага лагера і 6 прамых эфіраў (выпускі па суботах)[9].
28 кастрычніка 2022 года ў эфір выйшаў першы выпуск другога сезона[10]. Цяпер шоу перамясцілася ў вячэрнім эфіры з суботы на пятніцу. Усяго было 14 выпускаў: 5 тэлекастынгаў, 1 выпуск з трэніровачнага лагера і 8 прамых эфіраў (яны выходзілі на тэлеканале «Беларусь 1» з 9 снежня 2022 года па 27 студзеня 2023 года).
Вядучыя правіць
Вядучыя | Сезон | ||
---|---|---|---|
1 | 2 | 3 | |
Уладзімір Богдан | |||
Мар’яна Муранкова |
Настаўнікі правіць
Настаўнік | Сезон | ||
---|---|---|---|
1 | 2 | 3 | |
Сяргей Саседаў | |||
Сярога | |||
Вольга Бузава | |||
Руслан Алехна | |||
Іосіф Прыгожын |
Склад настаўнікаў «Фактор. BY» складаўся з чацвёркі расійскіх і беларускіх знакамітасцяў:
- Сяргей Саседаў — расійскі журналіст, музычны крытык, тэлевядучы.
- Сярога — беларускі рэпер і хіп-хоп-выканаўца.
- Вольга Бузава — расійская тэлевядучая, спявачка, актрыса тэатра, кіно і дубляжу.
- Руслан Алехна — беларускі эстрадны спявак і кампазітар, прадстаўнік Беларусі на песенным конкурсе «Еўрабачанне-2008», заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь.
- Іосіф Прыгожын — расійскі музычны прадзюсар, бізнесмен.
Сезоны правіць
На дадзены момант выпушчана 2 сезона тэлешоў.
Сезон | Прэм’ера | Фінал | Пераможца | 2 месца | 3 месца | Перамог настаўнік | Вядучы | Настаўнік | ||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | 2 | 3 | 4 | |||||||||
1 | 9 кастрычніка 2021 | 25 снежня 2021 | Андрэй Панісаў | Мікіта Бялько | Анастасія Краўчанка | Вольга Бузава | Уладзімір Богдан | Мар’яна Муранкова | Сяргей Саседаў | Сярога | Вольга Бузава | Руслан Алехна |
2 | 28 кастрычніка 2022 | 27 студзеня 2023 | Іван Дзятлаў | Уладзімір Аруцюнян | Марго Новік | Сяргей Саседаў | ||||||
3 | 20 кастрычніка 2023 | 26 студзеня 2024 | Данііл Савеня | Аляксей Будзько | Маргарыта Шыбаева | Сярога | Іосіф Прыгожын |
Крыніцы правіць
- ↑ Дневники талант-шоу X-Factor начнут выходить с 25 сентября на "Беларусь 1" (21 верасня 2021). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2021. Праверана 10 кастрычніка 2021.
- ↑ Покажут ли Лигу чемпионов и что заменит «Х-Factor», рассказал председатель Белтелерадиокомпании . belta.by (23 чэрвеня 2022). Праверана 30 кастрычніка 2022.
- ↑ Стартовали съемки 2-го сезона белорусского шоу «ФАКТОР.BY» с Ольгой Бузовой и Сергеем Соседовым в качестве наставников проекта . vokrug.tv (26 верасня 2022). Праверана 30 кастрычніка 2022.
- ↑ Съёмочный город шоу X-Factor создали на «Беларусьфильме»
- ↑ Съёмки телекастингов талант-шоу X-Factor в Беларуси
- ↑ Возраст участников X-Factor
- ↑ Кастинги на телешоу «Фактор.by» начнутся в Минске 14 августа . belta.by (26 ліпеня 2022). Праверана 30 кастрычніка 2022.
- ↑ Х-Фактор Беларусь. Кастинг. Выпуск 1
- ↑ Эмоции через десятки камер длиною в три часа. Шоу Х-Фактор уже в эту субботу на Беларусь-1
- ↑ Грандиозная ПРЕМЬЕРА вокального шоу «ФАКТОР.BY» — 1 выпуск