Факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ

Факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы — адзін з факультэтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы
Дэкан Віктар Аляксандравіч Белазаровіч
Адрас 230009 Рэспубліка Беларусь, г. Гродна, вул. Кастрычніцкая, 5
fh.grsu.by

Гісторыя правіць

Створаны ў 2013 годзе шляхам аб’яднання факультэта гісторыі і сацыялогіі (заснаваны ў 1954 годзе як гістарычны факультэт і на працягу свайго існавання перайменоўваўся ў гісторыка-філалагічны (1956), гісторыка-педагагічны (1967), факультэт гісторыі і культуры (1994), гістарычны (2001), факультэт гісторыі і сацыялогіі (2007)), факультэта турызму і сервісу (заснаваны на базе гуманітарнага факультэта ў 2008 годзе), кафедры журналістыкі і кафедры лінгвістыкі і міжкультурных камунікацый філалагічнага факультэта.

Кафедры правіць

  • Кафедра гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін
  • Кафедра ўсеагульнай і славянскай гісторыі
  • Кафедра паліталогіі і сацыялогіі
  • Кафедра турызму і культурнай спадчыны
  • Кафедра перакладу і міжкультурнай камунікацыі
  • Кафедра журналістыкі

Дэканы правіць

Спасылкі правіць